Войти на сайт

или
Регистрация

Навигация



Асаблівасці літаратурнага творы

 


Змест

1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка

1.1 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу

2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора

2.1 Тэма, праблема, ідэя

2.2 Пафас, яго разнавіднасці

2.3 Канфлікт

Спіс выкарыстаных крыніц

літаратурны твор мастацкій


1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка

 

1.1 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу

Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў, – з’яўляецца асноўнай адзінкай мастацкай літаратуры і адпаведна асноўным аб’ектам навуковага даследавання.

Сучаснае тэарэтычнае літаратуразнаўства побач з уласна творам як цэласнай і завершанай літаратурнай адзінкай, што выступае ў якасці асноўнага аб’екту навуковага даследавання, вылучае таксама ў гэтым ці блізкім плане цыкл і фрагмент.

Пад літаратурным цыклам (ад ст.-грэч. kýklos – круг, кола) «звычайна падразумяваецца група твораў, складзеная і аб’яднаная самім аўтарам і ўяўляючая сабой мастацкае цэлае». Літаратурны цыкл выявіў сябе ва ўсіх родах мастацкай літаратуры. Аднак найбольш распаўсюджаны ён у лірыцы.

Фрагмент як паняцце ўжываецца ў літаратуразнаўстве ў двух асноўных значэннях. Па-першае, пад ім падразумяваюць урывак з твора, што не дайшоў да нас цалкам. Наогул гэта частка тэксту, якая не валодае самадастатковасцю. Па-другое (менавіта гэтае змястоўнае напаўненне паняцця «фрагмент» нас зараз цікавіць), ім называецца «спецыфічная жанравая форма творчасці, што характарызуецца, з аднаго боку, знешнай «незакончанасцю», з другога – якасцю мастацкай цэласнасці і ўнутранай завершанасці». Класічныя прыклады фрагмента ў такім яго значэнні – раманы «Генрых фон Офтэрдзінген» Наваліса, «Рускія ночы» У. Адоеўскага, твор «Так гаварыў Заратустра» Ф. Ніцшэ.

Літаратурны твор, пры ўсім тым, што ён адзіны і цэласны, з’яўляецца шматпланавым утварэннем, якое мае розныя грані (бакі, ракурсы, узроўні, аспекты). Склад і будова літаратурна-мастацкага твора характарызуюцца літаратуразнаўцамі з дапамогай цэлага шэрагу паняццяў і тэрмінаў, у вылучэнні і ўжыванні якіх, зазначым, пакуль што няма пэўнага адзінства і агульнапрынятай сістэмы.

Найбольш часта вучонымі пры аналізе складанай і шматаспектнай будовы літаратурна-мастацкага твора прымяняецца паняційная пара «змест» і «форма». Як вядома, яна складае таксама аснову філасофскага тэрміналагічна-паняційнага апарату. «Змест» і «форма» служаць дзеля разумовага аддзялення знешняга ад унутранага, сутнасці і сэнсу – ад іх увасаблення, ад спосабаў іх існавання. Зместам пры гэтым імянуецца аснова прадмета, яго вызначальны бок. Форма ж – гэта арганізацыя і знешні выгляд прадмета, яго вызначаемы бок.

Аднак не ўсе вучоныя-літаратуразнаўцы адзінадушныя ў выкарыстанні пры аналізе складу літаратурна-мастацкага твора паняццяў «змест» і «форма». Некаторыя з іх, і асабліва прадстаўнікі фармальнай арыентацыі ў літаратурнай навуцы, даволі крытычна адносяцца да гэтых паняццяў, указваючы на іх устарэласць і ў выніку тэрміналагічную вычарпанасць і непрыгоднасць. Аднымі з першых пачалі крытыкаваць паняцці «змест» і «форма» прадстаўнікі рускай фармальнай школы. Структуралісты ж наогул прапанавалі замяніць іх іншымі тэрмінамі: спачатку, калі ўсталёўвалася і пашыралася ў навуковым асяроддзі іх метадалогія, паняццямі «структура» і «ідэя», а крыху пазней – тэрмінамі «знак» і «значэнне». Постструктуралісты пачалі настойваць на замене паняццяў «змест» і «форма» паняццямі «тэкст» і «сэнс».

Побач з «дыхатамічным» (двухсастаўным, двухузроўневым) падыходам да складу мастацкага твора ў літаратуразнаўстве маюць месца таксама і іншыя канцэпцыі. Так, напрыклад, А. Патэбня вылучаў тры асноўныя аспекты ў творах мастацтва: знешнюю форму, унутраную форму і змест (у дачыненні да літаратуры: слова, вобраз, ідэя). Бытуе ў літаратуразнаўстве і шматузроўневы падыход, прапанаваны фенаменолагамі. Так, Р. Інгардэн вылучыў у складзе літаратурнага твора чатыры слаі:

1) гучанне мовы;

2) значэнне слоў;

3) узровень прадметаў, што адлюстроўваюцца;

4) узровень відаў прадметаў, іх слыхавое і зрокавае аблічча, якое ўспрымаецца з пэўнага пункту гледжання.

Як бы ні адносілася частка вучоных да паняццяў-катэгорый «змест» і «форма», без іх нельга глыбока разабрацца ў асаблівасцях складу мастацкага твора. Аб гэтым сведчыць шматвяковы вопыт эстэтыкі і літаратуразнаўства.

Прадстаўнікамі «ўмеранага» літаратуразнаўства ХХ ст., з’арыентаванага на класічныя навуковыя традыцыі, было прапанавана выкарыстанне словазлучэння-паняцця «змястоўная форма». Аднымі з першых аб змястоўнай (змястоўна напоўненай) форме загаварылі нямецкія вучоныя, у прыватнасці, Й. Фолькельт (Gehalterfullte Form). У айчынным (у шырокім сэнсе, г. зн. ва ўсходнеславянскім, у тым ліку і былым савецкім) літаратуразнаўстве дадзенае паняцце абгрунтаваў М. Бахцін, сцвярджаючы, што мастацкая форма без цеснай сувязі са зместам не мае сэнсу. У мастацкім творы яны ўяўляюць сабой непарыўнае адзінства. Спаўна рэалізаванае адзінства формы і зместу робіць мастацкі твор арганічным цэлым, як бы жывой істотай, нечым, так бы мовіць, народжаным, а не разумова (механічна) сканструяваным.

Такім чынам, «у мастацкім творы вылучаюцца пачаткі фармальна-змястоўны і ўласна змястоўны. Першы ў сваю чаргу шматпланавы. У складзе формы, якая нясе змест, традыцыйна вылучаюцца тры бакі, якія абавязкова маюць месца ў любым літаратурным творы. Гэта, па-першае, прадметны (прадметна-выяўленчы) пачатак: усе тыя адзінкавыя з’явы і факты, якія абазначаны з дапамогай слоў і ў сваёй сукупнасці складаюць свет мастацкага твора (бытуюць таксама словазлучэнні «паэтычны свет», «унутраны свет» твора, «непасрэдны змест»). Гэта, па-другое, уласна слоўная тканіна твора: мастацкая мова, якая нярэдка фіксуецца тэрмінамі «паэтычная мова», «стылістыка», «тэкст». І, па-трэцяе, гэта суаднесенасць і размяшчэнне ў творы адзінак прадметнага і слоўнага «радоў», г. зн. кампазіцыя. Дадзенае літаратуразнаўчае паняцце роднаснае такой катэгорыі семіётыкі, як структура (суаднесенасць элементаў складана арганізаванага прадмета)».

Змястоўны пласт твора «правамоцна ахарактарызаваць не як яшчэ адзін (чацвёрты) бок твора, а як яго субстанцыю. Мастацкі змест уяўляе сабой адзінства аб’ектыўнага і суб’ектыўнага пачаткаў. Гэта сукупнасць таго, што прыйшло ад аўтара звонку і ім пазнана <...>, і таго, што ім выражана і ідзе ад яго поглядаў, інтуіцыі, рысаў індывідуальнасці. <...> Тэрміну «змест» (мастацкі змест) больш альбо менш сінанімічныя словы «канцэпцыя» (альбо «аўтарская канцэпцыя»), «ідэя», «сэнс» (у М.М. Бахціна: «апошняя сэнсавая інстанцыя»). В. Кайзер, ахарактарызаваўшы прадметны слой твора (Gehalt), яго мову (Sprachliche Formen) і кампазіцыю (Aufbau) як асноўныя паняцці аналізу, назваў змест паняццем сінтэзу. Мастацкі змест і на самой справе з’яўляецца сінтэзуючым пачаткам твора. Гэта яго глыбінная аснова, якая складае прызначэнне (функцыю) формы як цэлага».

І яшчэ адзін важны момант, на які звяртае ўвагу В. Халізеў пры характарыстыцы змястоўнага боку твора і на чым нам таксама хацелася б абавязкова з’акцэнтаваць увагу: «Мастацкі змест увасабляецца (матэрыялізуецца) не ў якіхсьці асобных словах, словазлучэннях, фразах, а ў сукупнасці таго, што ў творы мае месца».


Информация о работе «Асаблівасці літаратурнага творы»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 27793
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
51925
0
0

... , мае для літаратурнага стылю важнейшае значэнне». Пад стылем (ад ст.-грэч. stylos – завостраная палачка для пісьма на васковых дошчачках) падразумяваецца эстэтычнае адзінства ўсіх кампанентаў вобразна-экспрэсіўнай формы твора, якое скіравана на раскрыццё і ўвасабленне цэласнага мастацкага зместу. Гэта ўстойлівая агульнасць вобразнай сістэмы, сродкаў мастацкай выразнасці, якая валодае, як прав ...

Скачать
40358
0
0

л. Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні" Аб’ектам жа, у сваю чаргу, выступаюць непасрэдна жанрава-стылёвыя адметнасці твора. Глава І. Асаблівасці жанру твора у. караткевіча   1.1 Агульныя заўвагі да праблемы вызначэння жанру літаратурнага твора Праблема жанру з’яўляецца адной з найбольш складаных у літаратуразнаўстве. Гэта тлумачыцца прыродай самога жанру, яго зменлівасцю пад ...

Скачать
29850
0
0

... Коласа, Максіма Багдановіча, Змітрака Бядулі, Алеся Гаруна. Першыя крокі ў паэзіі Я. Пушча зрабіў, калі ў 1923 г. разам з іншымі пісьменнікамі стаў адным з заснавальнікаў і арганізатараў літаратурнага аб'яднання «Маладняк», а пазней — «Узвышша». З гэтага часу паэзія становіцца яго асноўным заняткам. Для ранніх вершаў паэта характэрны тонкае лірычнае светаадчуванне, шырыня асацыяцый, дакладнасць ...

Скачать
33983
0
0

... краiны”, “Мой се градок!”, “Рша камен...” і інш.), эпісталярныя і дзённікавыя творы, а таксама апавяданне “Подыхі продкаў”, жанр якога сам Ул. Караткевіч вызначыў як “экспрэсія”. 2. Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча Пры аналізе твораў мы будзем карыстацца наступнай схемай: 1.  Прысутнасць аўтарскага “я” ў тэксце. 2.  Выкарыстанне вобразных сродкаў (стылістычныя фігуры і ...

0 комментариев


Наверх