Войти на сайт

или
Регистрация

Навигация



Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора


1. Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора

 

1.1 «Свет мастацкага твора»: значэнне паняцця

твор мастацкі сюжэт стыль

Сучаснае літаратуразнаўства ўсё больш і больш аперыруе паняццем «свет мастацкага твора» (альбо «мастацкі свет твора», «унутраны свет твора», «паэтычны свет твора»).

«Свет літаратурнага твора – гэта ўзноўленая ў ім з дапамогай мовы і пры ўдзеле вымыслу прадметнасць. Яна ўключае ў сябе не толькі матэрыяльныя данасці, але і псіхіку, свядомасць чалавека, галоўнае ж – яго самога як душэўна-цялеснае адзінства. Свет твора складае рэальнасць як «рэчыўную», так і «асабовую». <...> Свет твора складае неад’емную грань яго формы (заўсёды змястоўнай). Ён знаходзіцца як бы паміж уласна зместам і слоўнай тканінай (тэкстам)».

Свет мастацкага твора даволі разнастайны і шматпланавы.

Найбольш значнымі адзінкамі мастацкага свету твора з’яўляюцца персанажы (як правіла, пададзеныя ў пэўнай сістэме) і падзеі, з якіх складваюцца сюжэты.

Наступныя, менш буйныя кампаненты свету мастацкага твора – гэта акты паводзін персанажаў, рысы іх знешнасці (партрэты), з’явы псіхікі, а таксама акаляючыя персанажаў рэчы, карціны прыроды (пейзажы). Сюды неабходна таксама аднесці і акты выказванняў персанажаў (іх маналогі і дыялогі).

І, нарэшце, самымі малымі, але таксама вельмі важнымі адзінкамі мастацкага свету твора з’яўляюцца падрабязнасці (дэталі) таго, што адлюстроўваецца. Часам яны спецыяльна выдзяляюцца і падкрэсліваюцца пісьменнікамі, набываючы ў выніку асаблівую важкасць і значнасць.


1.2 Рэч у мастацкім творы

Рэчы, прычым самыя розныя, нават такія, якім часам няма аналагаў у рэальным жыцці, з’яўляюцца неад’емным кампанентам мастацкага свету літаратурных твораў.

Літаратура пачала адлюстроўваць рэчы з самых першых крокаў свайго развіцця. Ужо ў ранніх паэтычных жанрах рэч паўстае як вельмі важны аб’ект мастацкага адлюстравання, які часам надзвычай шмат гаворыць як аб персанажах, так і аб акаляючай рэчаіснасці. Асабліва дакладна, усебакова і з вялікай доляй паэтычнасці апісваліся рэчы ў творах літаратурна-фальклорнага характару (казках, былінах, гераічных паэмах).

З пачаткам узрастання ў літаратуры цікавасці да бытавой канкрэтыкі дзеля перадачы «мясцовага каларыту» (паэтыка рамантыкаў) рэчыўны свет стала «прыпісваецца» ў прыгожым пісьменстве. Нярэдка рэчы распавядаюць аб сваіх уладальніках-героях тое, што ці вельмі цяжка, ці наогул немагчыма перадаць без іх «пасрэдніцтва».

«Умоўна можна вылучыць важнейшыя функцыі рэчаў у літаратуры, такія, як культуралагічная, характаралагічная, сюжэтна-кампазіцыйная».

Рэч можа выступаць у якасці знаку эпохі і асяроддзя, што адлюстроўваюцца ў творы. Менавіта ў гэтым праяўляецца яе культуралагічная функцыя. Найбольш моцна культуралагічны аспект рэчыўнага свету літаратурных твораў увасабляецца ў раманах-падарожжах і гістарычных раманах, дзе вельмі часта малююцца малавядомыя краіны са своеасаблівым побытавым укладам насельніцтва, архітэктурай і шэрагам іншых атрыбутаў матэрыяльнага і духоўнага жыцця.

Характаралагічная функцыя рэчаў кажа сама за сябе: рэч часам вельмі шмат можа сказаць аб сваім гаспадару, таму што паміж імі існуе, як правіла, своеасаблівая «інтымная сувязь».

Вакол некаторых рэчаў, якія часам набываюць сімвалічны сэнс і звычайна выносяцца ў загаловак твора («Шагрэневая скура» А. Бальзака, «Гранатавы бранзалет» А. Купрына і інш.) будуецца сюжэт. У дадзеным выпадку можна весці гаворку аб сюжэтна-кампазіцыйнай функцыі рэчы.

Валодаючы даволі шырокім дыяпазонам змястоўных функцый, «рэчы «ўваходзяць» у мастацкія тэксты па-рознаму. Часцей за ўсё яны эпізадычныя, прысутнічаюць у не надта шматлікіх эпізодах тэксту, нярэдка даюцца мімаходзь, як бы паміж іншым. Але часам вобразы рэчаў вылучаюцца на авансцэну і становяцца цэнтральным звяном слоўнай тканіны».

Акрамя таго, «рэчы могуць «падавацца» пісьменнікамі альбо ў выглядзе нейкай «аб’ектыўнай» данасці, што малюецца бясстрасна (успомнім пакой Абломава ў першых раздзелах рамана А.І. Ганчарова; апісанне крам у рамане Э. Заля «Дамскае шчасце»), альбо як чыісьці ўражанні ад убачанага, якое не столькі малюецца, колькі перадаецца адзінкавымі штрыхамі, суб’ектыўна афарбаванымі. Першая манера ўспрымаецца як больш традыцыйная, другая – як блізкая да сучаснага мастацтва».

1.3 Прырода ў мастацкім творы. Пейзаж

Адлюстраванне прыроды і пейзажу (а дадзеныя рэчы ў літаратуразнаўчым ужытку трэба ўсё-такі размяжоўваць: паняцце пейзажу больш шырокае і падразумявае пад сабой апісанне «любой незамкнёнай прасторы знешняга свету») займае значнае месца ў многіх творах мастацкай літаратуры.

Калі браць уласна прыроду, дык формы яе прысутнасці ў літаратуры даволі шматстайныя. Гэта і перадача міфалагічна ўвасобленых сіл прыроды, і апісанне расліннага свету, жывёл, і, урэшце, узнаўленне непасрэдных прыродных пейзажаў.

Як сцвярджае В. Халізеў, «у фальклоры і на ранніх этапах існавання літаратуры пераважалі пазапейзажныя вобразы прыроды: яе сілы міфалагізаваліся, увасабляліся, персаніфікаваліся і ў гэтай якасці нярэдка ўдзельнічалі ў жыцці людзей. Яркі прыклад таму – «Слова пра паход Ігаравы». Шырока бытавалі параўнанні чалавечага свету з прадметамі і з’явамі прыроды: героя – з арлом, сокалам, ільвом; войска – з навальнічнай хмарай; бляску зброі – з маланкай і г. д., а таксама назвы-найменні ў спалучэнні з эпітэтамі, як правіла, устойлівымі».

Пейзажы ж з прыродай у цэнтры (умоўна іх можна імянаваць класічнымі альбо традыцыйнымі пейзажамі), якія ў ранніх формах прыгожага пісьменства таксама сустракаліся, але надзвычай рэдка, пачалі па-сапраўднаму ўваходзіць у літаратуру толькі к сярэдзіне ХVІІІ ст. Гэта ў першую чаргу звязана з зараджэннем сентыменталісцкай плыні ў літаратуры Асветніцтва. У гэты ж час у слоўнае мастацтва «ўвайшла рэфлексія як суправаджэнне сузіранняў прыроды».

Стала пейзаж «прыпісаўся» ў літаратуры толькі ў ХІХ ст. Практычна ў кожнага буйнога пісьменніка-рэаліста гэтага часу прысутнічаюць у творах пейзажныя карціны, якія выконваюць тую альбо іншую мастацкую функцыю, а часам і некалькі адразу. У дадзеным выпадку можна весці гаворку аб поліфункцыянальнасці пейзажу.

Першая функцыя пейзажу – гэта абазначэнне месца і часу дзеяння. «Менавіта з дапамогай пейзажу чытач наглядна можа ўявіць сабе, дзе адбываюцца падзеі (на борце цеплахода, на вуліцах горада, у лесе і г. д.) і калі яны адбываюцца (г. зн. у якую пару года і час сутак)».

Другой функцыяй пейзажу з’яўляецца сюжэтная матывіроўка дзеяння. «Прыродныя і, асабліва, метэаралагічныя працэсы (змена надвор’я: дождж, навальніца, мяцеліца, шторм на моры і інш.) могуць накіраваць плынь падзей у той альбо іншы бок. <...> Дынаміка пейзажу адыгрывае вельмі істотную ролю ў пераважна хранікальных сюжэтах, дзе на першы план вылучаюцца падзеі, што не залежаць ад волі персанажаў («Адысея» Гамера, «Лузіяды» Камоэнса). Пейзаж традыцыйна выступае атрыбутам жанру «падарожжаў» («Фрэгат Палада» А.І. Ганчарова, «Мобі Дзік» Г. Мелвіла), а таксама твораў, дзе аснову сюжэта складае барацьба чалавека з перашкодамі, якія чыніць яму прырода, з рознымі яе стыхіямі («Працаўнікі мора» В. Гюго, «Жыццё ў лесе» Г. Тора)».

Наступная функцыя пейзажу звязана з перадачай душэўнага стану персанажаў. Яе імянуюць псіхалагічнай. «Гэтая функцыя найбольш частая. Менавіта пейзаж стварае псіхалагічны настрой успрымання тэксту, дапамагае раскрыць унутраны стан герояў, падрыхтоўвае чытача да змен у іх жыцці».

У якасці формы прысутнасці аўтара пейзаж выконвае яшчэ адну сваю важную функцыю ў творах мастацкай літаратуры. «Пісьменнік, калі не імкнецца навязваць свой пункт гледжання чытачу, але пры гэтым хоча, каб яго правільна пачулі і зразумелі, часта менавіта пейзажу давярае стаць выразнікам сваіх поглядаў». У якасці прыкладу расійская даследчыца прыводзіць радкі з рамана «Бацькі і дзеці» І. Тургенева, у якіх пісьменнік, не будучы згодным з меркаваннямі Базарава наконт месца прыроды ў жыцці чалавека, менавіта праз «гаворку кветак» перадае свой пункт гледжання на дадзеную праблему.

Літаратурны пейзаж мае даволі разгалінаваную тыпалогію. У залежнасці ад прадмета, фактуры апісання, а таксама некат. інш. якасцей і рысаў, вылучаюць пейзажы дзікі і культурны (альбо ачалавечаны), вясковы і гарадскі (альбо урбаністычны), лясны, стэпавы, марскі, паўночны, паўднёвы, экзатычны і г. д.

У сусветнай літаратуры ёсць шэраг жанраў (ідылія, буколікі, пастараль, эклога), у якіх пейзаж выконвае галоўную сюжэтабудаўнічую функцыю.

Пры ўсёй актыўнасці выкарыстання апісанняў прыроды пісьменнікамі зазначым, што не на ўсіх этапах развіцця літаратуры гэта адназначна віталася. І нават тады, калі прыродны пейзаж заняў сваё сталае месца ў творах. Так, пэўную адчужанасць у адносінах да прыроды выявіла мадэрнісцкая і постмадэрнісцкая эстэтыка з яе культам тэксту. Як лічыць В. Халізеў, «аслабленне сувязей літаратуры ХХ ст. з «жывой прыродай», на наш погляд, правамоцна растлумачыць не столькі «культам мовы» ў пісьменніцкім асяроддзі, колькі ізаляванасцю сённяшняй літаратурнай свядомасці ад вялікага чалавечага свету, яго замкнёнасцю ў вузкім прафесіянальным коле, карпаратыўна-гуртковым, поўнасцю гарадскім». Разам з тым «дадзенае адгалінаванне літаратурнага жыцця нашага часу далёка не вычэрпвае таго, што зроблена і робіцца пісьменнікамі і паэтамі другой паловы ХХ стагоддзя: вобразы прыроды – неадхільная, вечна надзённая грань літаратуры і мастацтва, напоўненая найглыбейшым сэнсам».


Информация о работе «Кампаненты-складнікі змястоўнай формы твора»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 51925
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
27793
0
0

... і. 2.2 Пафас, яго разнавіднасці Уласна змястоўны пласт твора характарызуе таксама яго пафас (ад ст.-грэч. pathos – пачуццё, натхненне, жарсць). Пафасам называецца «ідэйна-эмацыянальная накіраванасць літаратурнага твора, што вызначае спецыфіку мастацкага зместу ў сукупнасці ўсіх яго кампанентаў». Наогул гэта «пачуццё, жарсць, якія ўклаў у сваё тварэнне аўтар і якімі ён хацеў бы натхніць ...

Скачать
57116
2
0

... плённа ўзаемадзейныя тэндэнцыі мастацкай вобразнасці". Акрамя мастацкага вымыслу ёсць яшчэ адно паняцце, без усведамлення якога нельга глыбока і па-сапраўднаму разабрацца ў сутнасці і спецыфіцы мастацкага вобраза, ва ўсякім разе, найбольш распаўсюджанага вобраза ў мастацтве - рэалістычнага. Гэта паняцце тыповага (тыпізацыі). Слова "тып" (тыповае) выкарыстоўваецца ў дачыненні да мастацтва ў двух ...

Скачать
44962
0
0

... асобных жанрах публітыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб'ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць. белоруская мова культура вымаўлення 7. Асноўныя нормы беларускага літаратурнага вымаўлення Каб трывала авалодаць арфаэпічнымі нормамі, трэба не толькі ўмець дакладна вымаўляць гукі, з якіх ...

Скачать
13048
0
0

чарадзейныя казкі і сацыяльна - бытавыя. Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі татэмізму - адной з самых старажытных рэлігій чалавецтва, сутнасць якой складала вера ў татэма - ...

0 комментариев


Наверх