1. Зуёнак В. Чорная лесвіца. Мн. 1992. С. 97.

"Чорная лесвіца" развівае паэтычны характар, закладзены ў папярэдніх зборніках. — узбагачэнне духоўнага свету лірычнага героя адбываецца праз асэнсаванне агульначалавечых асноў жыцця. Гэта мае месца нават тады, калі ў цэнтр увагі паэта трапляюць практычна важныя і актуальныя сёння пытанні нацыянальнай дзяржаунасці, незалежнасці, суверэнітэту, якія, вядома, у чымсьці па-новаму фарміруюць яго грамадзянскае і нават эстэтычнае аблічча, калі "Мінулае яшчэ не прарасло, а будучае ўсё — даўно забыта..." У яго хваляваннях і перажываннях знаходзіць адбітак сённяшні дзень, пастаўлены ў сувязь з днём учарашнім і будучым. Такую сувязь знаходзім у паэме «Падарожжа вакол двара», напісанай на ўзмежжы 80—90-х гадоў. Аўтар і на гэты раз выступае як своеасаблівы летапісец часу — летапісец аб'ектыўны, але далёка не бясстрасны: у паэме надзвычай моцны лірыка-публіцыстычны струмень, які надае твору вельмі асабовае гучанне.

Калі прататыпам галоўнага героя «Маўчання травы» быў бацька паэта Васіль Захаравіч, дык «Падарожжа вакол двара» ў многім навеяна вобразам маці Куліны Канстанцінаўны, з якой паэт развітаўся 1 лютага 1989 г. Маці — цэнтральная постаць. Яна гаспадыня на тым двары, на якім прайшло яе працоўнае жыццё і пра які ідзе гаворка ў паэме. Твор насычаны жывымі падрабязнасцямі яе штодзённых клопатаў, якія хаця і не прасціраліся далёка за межы роднага двара, але наскрозь былі прасякнуты мудрай чалавечнасцю. Гэта тыповы для беларускай вёскі двор, з якіх, уласна кажучы, яна спрадвеку і складалася, аднак ён не адасоблены ад таго вялікага жыцця, якое адбываецца за яго межамі. Тут існуе відавочная сувязь, хаця, на жаль, часам і залішне супярэчлівая.

Паэма «Падарожжа вакол двара» сведчыць, што сучасны паэт немагчымы без страснага, энергічнага маральнага пошуку, спавядальнасці, без уласнага адкрыцця агульнай ідэі часу. Праз індывідуальнае быццё яго і яго герояў праяўляецца быццё грамадскае — у паэме знайшлі выяўленне патрыятызм паэта, яго душэўная шчодрасць, дабрата, сыноўняя адданасць бацькоўскай зямлі. Паэма сцвярджае сувязь з родным домам і роднасць з усім светам, яна вяртае нас да вытокаў, да зямлі. Тут яскрава адбіўся свет беларускай прыроды, да якой мы прывыклі з дзяцінства.

Нягледзячы ні на што, у паэме няма нараканняў на жыццё. Як ні цяжка ўсім, паэма пакідае надзею.

Двор без мамы —

народ без мовы...

Ды агонь святы не пагас.

Ёсць душа — будуць вешчыя словы.

Двор збірацьме, знявераных, нас...

Такім чынам, у паэзіі В. Зуёнка знайшлі глыбокае асэнсаванне наш складаны век, перажыванні сучасніка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды і грамадства, мараль і этыка, праблемы адраджэння нацыянальнай свядомасці, дзяржаў-насці, духоўных традыцый. Ужо ў першых сваіх кнігах ён праявіў цікавасць да вечных тэм чалавечага быцця і да канкрэтных набалелых пытанняў, спалучаючы маштабную, асацыятыўна-ўзбуйненую вобразнасць з паэтыкай непасрэднага, канкрэтна-пачуццёвага адлюстравання жыцця. Яго вершы і паэмы - - эмацыянальныя і вострасучасныя -- прывабліваюць сваім жыццялюбствам, натуральнасцю паэтычнай інтанацыі, народным характарам. Паэту ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадзянскі тэм-перамент, пяшчотны лірызм, чалавечнасць. Яго мастацкі свет уключае прыроднае ўлонне і космас як складнікі таго велічнага жыццёвага асяроддзя, сярод якога нараджаецца чалавек і якому ён абавязаны розумам і пранікнёнасцю думкі. Усё навакольнае паўстае ў яго творах як частка ўласнай душы, розуму і лёсу паэта.

Творчасць В. Зуёнка глыбока прасякнута пафасам гістарызму. Яна паяднала грамадзянскасць з інтымнымі матывамі, сацыяльна-публіцыстычны пласт лірыкі з магутнай канцэнтрацыяй метафарычнай вобразнасці ў натурфіласофскіх вершах. Мастацтва В. Зуёнка — вынік яго светапогляднай пазіцыі, ён заўсёды імкнецца да гранічнай выразнасці радка, валодае гнуткім, гаваркім вершам. які дапамагае шырокаму духоўнаму самавыяўленню паэта, яго зацікаўленай размове з сучаснікам.

Паэзія В. Зуёнка сцвярлжае высокую і разумную місію чалавека на зямлі.


Заключэнне

 

Сёння, па ўсім, відаць, беларуская літаратура, як і ўсё шматнацыянальнае савецкае мастацтва, знаходзіцца на пачатку новакга і, хочацца спадзявацца, боьш высокага этапу ў сваім развіцці, абумоўленага тым рашучым паваротам у бок перабудовы ўсіх галін грамадскага жыцця, якім адзначаны наш час. Мяркуючы па ўсім перабудова азначае пачатак новай эпохі ў гісторыі нашай дзяржавы на шляхах далейшага развіцця. Неабходнасць і заканамернасць перабудовы, шырокай дэмакратызацыі грамадства, усталяванне прынцыпаў галоснасці і праўдзівасці ўсё глыбей і арганічней усведамляецца ўсімі людзьмі. Немалая заслуга ў гэтым належыць літаратуры, у прыватнасці паэзіі, якая ў лепшай сваёй частцы дапамагла і дапамагае выспяванню новых, перадавых грамадскіх настрояў і перакананняў.

У ліку такіх паэтаў выступае – В. Зуёнак. Калі б мяне папыталі, якая галоўная рыса яго паэзіі, я б адказаў: напаказная народнасць, якая стала сацыяльна-эстэтычным крытэрыем аўтара. Слова гэта – народнасць – важкае, не легкадумнае, ім не кідаюцца, і далёка не кожнаму мастаку яно падыдзе. Зуёнку – падыходзіць. У цэнтры яго творчасці – сапраўды народны характар з уласцівымі для яго высокай маральнасцю і дабрынёй, разважлівасцю і бясконцай вынослівасцю, з пачуццём міласерднасці і любові, якая здольна ўсё адолець на шляху да лепшага.

Продкі яго - людзі простай сялянскай працы. Яны ўлагоджвалі зямлю-карміцельку, здабывалі хлеб свой. І калі ўзносілі малітву, дык не аб вечным жыцці, а найбольш аб ім – аб хлебе надзённым. Паэт схіляе галаву перад народнай праўдай, якая ў яго ў вельмі канкрэтным абліччы.

Паэзія В. Зуёнка – цікавая, смелая, глыбокая – круты палявы замес, настоены на багатым душэуным вопыце паэта. Тут знайшоў глыбокае адлюстраванне наш складаны век, перашыванні сучасніка, суровая памяць вайны, узаемасувязь асобы, прыроды і грамадства, працоўная мараль і этыка сённяшняга чалавека, выявілася схільнасць паэта да маштабнага, асацыятыўна-ўзбуйнёнага вобраза, яркіх фарбаў і колераў. У метафары “праўда зерня”, да якой звяртаецца паэт, закладзена сутнасць яго мастакоўскай канцэпцыі, успрыманне свету, цікавасць да вытокаў, імкненне глядзець у корань.

Не адразу ён знайшоу сваю дарогу. У першых кнігах ідэйна-маральны пафас часта саступаў месца жывапісна выяўленчаму мастэрству, інтэнсіўныя мастцкія пошукі не заўсёды вялі да плённых вынікаў. Уласцівае раннім творам рамантычнае ўспрыманне з цягам часу дапаўняецца і спалучаецца з лірычна-пранікнёным і філасовска-заклыбленым асэнсаваннем сацыяльна-маральных з’яў сучаснасці.

Ўжо ў першых кнігах ён праявіў цікавасць да вечных тэм чалавечага быцця і да канкрэтных набалелых праблем. Вершы і паэмы В. Зуёнка, эмацыянальныя і вострасучасныя, прывабілі сваім жыццялюбствам, яскравасцю фарбаў, натуральнасцю паэтычнай інтанацыі. Яму ўласцівы шырокі духоўны дыяпазон, выразны грамадскі тэмперамент, пяшчотны лірызм, чалавечнасць. Мастацкі свет паэта ўключае прыроднае ўлонне і космас як складаемыя таго велічнага жыццёвага асяроддзя, сярод якога нараджаецца чалавек і якому ён абавязаны сваім розумам і пранікнёнасцю думкі. Усё навакольнае прадстае ў яго творах як частка ўласнай душы, розуму і лёсу паэта.


Спіс літаратуры

 

1.         Барадулін Р. Недзе слова шукае мяне.//Маладосць . – 1995.-№6.

2.         Беларуская літаратура 20 ст.: Вучэбны дапаможнік. М.І.Мішчанчук, І.С.Шпакоўскі. – Мн., 2001.- 264с.

3.         Высокае неба ідэала. – Мн., 1979.

4.         Гісторыя беларускай літаратуры 20 ст. У 4т. Т.4. Кн. 1(1966 – 1985). –Мн., 2002. -928с.

5.         Гніламёдаў У. Праўда жыцця: Творчы партрэт Васіля Зуёнка. – Мн., 1992. – 143с.

6.         Гніламёдаў У. Васілю Зуёнку – 60. // ЛіМ. – 1995. - №6.

7.         Заяц Н. Элегія жыцця: Лірычная проза В.Зуёнка” // РС. -2005. -№6.

8.         Заяц Н. Экалагічная праблематыка ў лірыцы В.Зуёнка. // РС. – 2005. - №1.

9.         Зуёнак В. Выбраныя творы: У2т. Т.1. Гронка цішыні. – Мн., 1996.

10.        Зуёнак В. Лукам’е: Вершы і паэма. – Мн., 1984. – 110с.

11.        Зуёнак В. Нача: Лірыка. – Мн., 1975. – 256с.

12.        Зуёнак В. Пісьмы з гэтага свету: Вершы. –Мн., 1995. – 174с.

13.        Зуёнак В. Світальныя птушкі: Вершы і паэма. – Мн., 1982. – 159с.

14.        Зуёнак В. Час вяртання: Вершы. – Мн., 1981. – 160с.

15.        Зуёнак В. Чорная лесвіца: Вершы, паэма. – Мн., 1992. – 159с.

16.        Ля аднаго вогнішча: Літ. – крыт. артыкулы. –Мн., 1984. – 168с

17.        Марціновіч А. Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры. Кн.2. –Мн., 1998. – 198с.

18.        Нуждзіна Т. Песні далёкай ніць... // Наша слова. -2005. – 6 ліп. - №25.

19.       Пісьмянкоў А. Шэсць рэчак В.Зуёнка. // ЛіМ.- 2000. – 24 чэрв.

20.        Творчасць В.Зуёнка:Узаемадзеянне лірычнага і эпічнага.Рэд.В.Н.Заяц.–Мн.,2006.–21с.

21.       Шпакоўскі Я. Узрушанасць:Артыкулы пра сучасную беларускую паэзію.-Мн.,1978.


Информация о работе «Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 50755
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх