1.1 Жыццёвы шлях паэта

Васіль Васільевіч Зуёнак нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 г. у вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці у сялянскай сям'і. Бацькі працавалі па гаспадарцы — аралі, сеялі, збіралі ўраджай. Сын спасціг сялянскую навуку рана, быў і пастушком, і касцом, і аратым, і малацьбітом.

Касіць? Давай. Араць?

Будзь ласкаў: Трымала плуг рука мая...

 У пяць цапоў — не ў ладкі — пляскау

У тым, сорак чацвёртым, я.

« На сзрцы — неспакою камень...»

У гэтых радках, у самім іх гучанні і рытме захавалася натруджанае, але цягавітае дыханне хлебароба-малацьбіта, пазнаўшага і цяжар, і смак сялянскай працы.

Пару дзяцінства азмрочыла вайна, якая потым не раз адгукнецца ў творах. Яна пакінула трагічны след у душы на ўсё яго астатняе жыццё...

Да вайны пайсці ў школу не давялося, але чытаць і пісань навучыўся рана, яшчэ да школы. У 1944 г. прыйшло вызваленне, расчыніла дзверы Мачулішчанская пачатковая школа, якую Васіль Зуёнак скончыў фарсіраваным тэмпам —за два гады. Тады ж захапіўся паэзіяй, пачаў пісаць вершы сам. Тыя, каму юны паэт адважыўся паказаць свае першыя «спробы пяра», раілі вучыцца.

Пасля заканчэння Узнацкай сямігодкі бацька Васіль Захаравіч адвёз сына ў Барысаў — там было педвучылішча. На развітанне даў некалькі чырвонцаў. У Барысаве творчая дзейнасць маладога паэта працягвалася далей. Тут ён убачыў свае вершы надрукаванымі ў раённай газеце. Скончыўшы педвучылішча, з дыпломам выдатніка, ён апынуўся ў Мінску на аддзяленні журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і з самага пачатку універсітэцкай вучобы трапіў ў літаратурнае асяроддзе, жыў у адным інтэрнаце з будучымі пісьменнікамі Вячаславам Адамчыкам, Міколам Арочкам, Рыгорам Барадуліным, Сымонам Блатуном, Генадзем Бураўкіным, Анатолем Вярцінскім, Леанідам Гаўрылкіным, Нілам Гілевічам, Віктарам Карамазавым, Арсенем Лісам, Міхасём Стральцовым, Барысам Сачанкам. Тады ж, у 1954 г., упершыню выступіў з вершамі ў рэспубліканскім друку. Сябры хвалілі, падахвочвалі, аднак гэтыя раннія выступленні не прыносілі задавальнення — голас гучаў яшчэ квола і не адпавядаў тым новым патрабаванням і магчымасцям, якія пачалі акрэслівацца ў другой палове 50-х гадоў. Між тым жыццё жвава рухалася наперад. Адбываліся агульнавядомыя змены, якія ў цэлым дабратворна ўплывалі на ідэйна-палітычную абстаноўку ў краіне, абнаўленне духоўнага і маральнага «клімату» ў грамадстве, пашырэнне сектара творчай свабоды ў літаратуры і грамадстве.

 

1.2 Творчы шлях паэта

 

1.2.1 Савецкі перыяд творчасці

Пасля заканчэння ў 1959 г. універсітэта малады журналіст пайшоў працаваць у газету «Рабочае юнацтва», а затым «Піянер Беларусі». З 1966г. па 1972г. – намеснік галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць”. З 1972г. – галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”. Быў членам КПСС. З’яўляецца кандыдатам філалагічных навук.

1.2.2 Паэзія для дзяцей

Праца ў дзіцячых выданнях абудзіла ў ім захапленне паэзіяй для дзяцей, і ён сам пачаў для іх пісаць. Пачалі выходзіць кнігі «Вясёлы калаўрот» (1965). «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1974). Раскрываючы гэтыя кніжкі, малы чытач трапляў у той свет, сярод якога праходзіла яго штодзённае жыццё, але гэта быў свой, пераўтвораны паэтычнай фантазіяй аўтара свет:

Вы не бачылі, сябры, —

Зоркі выпалі у бары.

 Дзе ні глянеш,

 на паляне —

Усё гарыць чырвоным ззяннем

Пад лістамі, ля пянькоў—

Сотні зыркіх аганькоў.

Будзённае, натуральнае становіцца незвычанным, святочным — і тут паэту дапамагае багатая метафорыка, якая перадае асаблівасці мастакоўскага ўспрымання навакольнай рэчаіснасці. У прыватным і канкрэтным ён бачыць другі план — праяўленне уні-версальных заканамернасцей быцця. Суніцы — гэта, аказваецца, згусткі сонечнага цяпла і святла, «жарынкі», «сонечныя дочкі - зваблівыя вочкі». Птушкі, звяры і дрэвы — жывёльны і раслінны свет — часам выглядаюць мудрэй і разумней за чалавека, які, вы-ходзіць, нават нешта страціў з таго, што збераглі гэтыя хавальнікі першасных законаў быцця.

Сапраўды, В.Зуёнак пісаў выдатныя вершы для дзяцей. Чытаем верш Зуёнка «Бадзірог»:

Бадзірог, Бадзірог —

 Не пускае за парог:

Дзеці ў хаце туляцца,

А ён— ідзе па вуліцы,

Бэкае і мэкае,

Ледзь не кукарэкае,

Уцякайце — хто куды

Ад рагатае бяды!..

Раптам бачыць Бадзірог

Новыя вароты —

I з усіх чатырох,

I з усёй ахвотай:

«Што — хіба я не баран?!» —

Паімчаўся на таран!

Ну а потым —

Што было там? —

Зараз вам усё скажу:

Дзве прабоіны у варотах

І аўчынка на кажух.

Твор — знаходка. Не часта напаткаеш у дзіцячай літаратуры верш, у якім так па-майстэрску раскрыўся талент аўтара. Усё прываблівае тут. I сама рытміка, падобная на маленькага апавядальніка, які аказаўся сведкам незвычайнай прыгоды, і цяпер спяшаецца пра ўсё паведаць сябрам. I высокі эстэтычны ўзровень, калі, знаёмячыся з гісторыяй-прыгодай, атрымліваеш асалоду ад сутыкнення з паэзіяй, народжанай адным узлётам думкі і пачуцця. I безумоўна, нельга адмаўляць вялікага выхаваўчага эфекту.

Можна шмат пераконваць хлопчыкаў і дзяўчынак, як гэта важна (і неабходна) быць заўсёды паслухмянымі, не сваволіць... Гаварыць, а словы не пакідаючы аніякага следу. Але карысней выхоўваць словам-прыкладам. "Бадзірог» — кніга В. Зуёнка, якая выйшла ў выдавецтве “Юнацтва”, дзе нямала было змешчана яшчэ незвычайных гісторый.

Новая кніга В. Зуёнка - «Па ельнічку, па бярэзнічку...». I таксама незвычайная. Тут ажно не адзін зборнік, а адначасова два. Свайго роду кніжка ў кніжцы. Найперш, канечне, гэта жартаўлівыя, гумарыстычныя вершы амаль пра ўсе беларускія грыбы. А з другога боку — гэта даведнік. Прачытаўшы яго, а таксама пазнаёміўшыся з каляровымі ілюстрацыямі -«грыбнымі партрэтамі» — лёгка ўгадаць, што за грыб перад табой. Пойдзеш у лес, ужо ніколі не зблытаеш ядомы з ядавітым. А падасінавіка ад мухамора тым больш лёгка адрозніш.

Кніжка «Па ельнічку, па бярэзнічку...» нарадзілася з любасці аўтара да прыроды. Магчыма нават са свайго роду культу яе. Асновай выхавання павінна быць наша роднае слова, а кнігі - выхавацелямі.

Да такіх высноў прыйшоў пісьменнік, адштурхоўваючыся ад уласнага мастакоўскага вопыту. В.Зуёнак выдаў для дзяцей зборнікі паэзіі “Вясйлы калаўрот”(1965), “Жылі-былі пад вадой”(1969), “Сонечны клубочак”(1972), “Будзем сілы набірацца”(1974), “Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987).

Выдатны гумарыстычны верш “Пакатаўся”, дзе расказваецца пра ката, які прыйшоў на каток і не зразумеў, з якой лапкі яму пачаць катацца і за адказам пайшоў да таты цудоўны і вясёлы. Цікавы таксама і верш “Як дазнаўся...”: маленькі хлопчык дазнаўся, што мядзведзь нічога не робіць, ясі толькі мёд ды маліну, спіць зімой і ніколі не мыецца, дык захацеў таксама быць мядзведзем. Пададзеныя вершы раскрываюць сутнасць дзіцячай логікі і мыслення, нібы піша сам малы.


Глава II. Любоўная лірыка і тэма вайны ў творчасці В.Зуёнка

 


Информация о работе «Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 50755
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх