1.   Арганiзацыйны момант.

11. Вывучэнне.

Нiшто не абыходзiцца нам так

Тана i цэнiцца так дорага,як

Ветлiвасць.

Сервантэс.

Павага да людзей - адна з найважнейшых маральных якасцяу чалавека.На думку даследчыка I.Харламава,яна вызначае усе астатнiя маральныя якасцi асобы. Павага да людзей выяуляецца ва узаемаадносiнах людзей далiкатнасцю,тактоунасцю,добразычлiвасцю,ветлiвасцю.

Ветлiвасць – гэта праява павагi да тых,хто вакол нас.Неад емны яе элемент – мауленчы этыкет.(Самая старжытная кнiга звестак пра этыкут – « Павучанне Кагемнi фараону Снофры»,ей амаль 5 тысяч гадоу.) У мауленчым этыкеце можна вылучыць некалькi тэматычных групп.Прывiтанню сярод iх адводзiцца асаблiвая роля.

111.Паведамленне тэмы i мэты урока.

-- Што такое прывiтанне? (Праца са слоунiкам.) « Тлумачальны слоунiк беларускай лiтаратурнай мовы» лексiчнае значэнне гэтага слова раскрывае так: ПРЫВIТАННЕ…

1. гэта словы,рух.жэст,звернутыя да каго-небудзь як знак добразычлiвасцi,добрага пажадання;

2. зварот да блiзкага знаемага пры сустрэчы;

3. вусны або пiсьмовы зварот да каго-небудзь з выказваннем асабiстай прыязнасцi,добрага пажадання,салiдарнасцi.)

Прывiтанне -- слова мнагазначнае.Якое тлумачэнне найбольш поуна раскрывае яго сэнс? Чаму? Як бы вы сфармулявалi гэтае паняцце?

Чаму мы,пабачыушы пэунага чалавека,спачатку з iм вiтаемся i толькi потым распачынаем гаворку пра што-небудзь?

Прывiтанне адыгрывае вялiкую ролю у нашым жыццi.Калi мы вiтаемся са знаемымi,то падтрымлiваем гэтым свае знаемства i выяуляем жаданне яго працягнуць.Любое вiтанне сведчыць,што можна пачаць размову.Яно звязвае нас адно з адным,умацоувае кантакты.

Ад чаго залежаць формулы вiтання?

Яны залежаць ад абставiнау,мэты моуных кантактау,сацыяльна-узроставых адзнак суразмоуцау,ад iх колькасцi,полу,ад ступенi роднасцi вiтальнiкау…

Як трэба правiльна вiтацца?

Адзiн вучань загадзя атрымлiвае заданне падрыхтаваць адказ на гэтае пытанне.

Адказ можа быць прыкладна такiм.

Прынята,што першым вiтаецца i прадстауляецца незнаемым людзям мужчына.Больш маладыя вiтаюцца са старэйшымi,той,хто прыйшоу пазней,-- з тымi,хто з явiуся ранней.Прывiтанне трэба вымауляць спакойным,добразычлiвым тонам.Гучныя выгукi,якiмi выяуляецца радасць ад сустрэчы,могуць успрымацца як вульгарныя,таму трэба ад iх устрымлiвацца.Да слоу прывiтання можна дадаць:Рады Вас бачыць!Прыемна пазнаемiцца!

Поцiск рукi – адзiн з элементау прывiтання (без яго можна часам абысцiся,калi трэба павiтацца з многiмi людзьмi).Не трэба пацiскаць руку занадта моцна.Калi мужчыны абменьваюцца поцiскам рук на вулiцы,то яны павiнны зняць пальчаткi.

Калi мы уваходзiм у пакой,дзе знаходзiцца некалькi чалавек,i хочам пацiснуць руку,то гэта трэба рабiць або з усiмi,або нi з кiм.Выказваючы радасць ад сустрэчы,не трэба доуга трэсцi руку.

Абдымкi,пацалункi,паляаванне па плячы як форма прывiтання дапускаецца толькi памiж блiзкiмi людзьмi у неафiцыйных зносiнах.

Прывiтанне можна выказаць i легкiм узмахам паднятай рукi,кiуком галавы.

Якiя прывiтаннi вы ведаеце?

Конкурс «Я вiтаюся так…» . Перамагае той,хто называе найбольшую

Колькасць вiтанняу.

Таблiца « Формулы звароту беларусау»

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Формулы зваротау Прыклады

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Добры вечар! Наста.Добры вечар! Як жывы- здаровы?

 (Я.Купала).

Вечар добры! --Вечар добры!Цi далека тут да Белi?

--А верст пяць набярэцца (М.Гарэцкi).

 Добры вечар у хату! --Вечар добры у хату!Кеб жылося i кеб

Вялося! –сказау ен(Хоня) звонка i

Цверда (I.Мележ).

Добры дзень!  --Добры дзень!Цi пазнаяце?Чаму

Вярнулiся? (М.Гарэцкi).

Дзень добры! Янка.Дзень добры цетачка!Што вы

Так задумалiся?(Я.Купала).

Добры дзень вам! Я кiнууся за ею i,пераступiушы парог,

Прывiтауся:»Добры дзень вам!Я.Пархута).

Добры дзень у хату! День добры у хату!Як жывяце?

Як маецяся?(М.Гарэцкi).

Дабрыдзень! Куторга.Дабрыдзень,панна Маар Яна!

Марыся.Дабрыдзень,пан Куторга!

(В.Дунiн-Марцiнкевiч).

Добрай ранiцы! Але настаунiца першая гукнула яму:

--Цiмох Андрэевiч,добрай ранiцы!

 (П.Мiсько).

Добрай ранiчкi! --Добрай ранiчкi,--кажа Яна.—Ну,i чаго ж

Мы такiя сумненькiя?Як жа мы спалi?

(Я.Брыль).

Здароу! --Здароу,брат Донiс!—дзядзька рады…

(Я.Колас).

Здароу быу! А ,Чарнушка!Здароу быу!—радасна,як

Добрага знаемага,прывiтау ен(Нохiм)

( 1.Мележ).

Здаравенькi быу(буу)! Ен нарэшце споуз са стала,жэстам хлопца-

Смаркача падцянуу штаны i тады ужо

Энергiчна кiнуу руку да Антанюка.

--Здаравенькi буу,пэрсiянальна(I.Шамякiн).

Здарова! Ды Друцько…крокау,можа,яшчэ за сорак да

Шлагбаума закрычау:

--Здарова,Лявон!( I.Шамякiн).

Здаровы! Стары, вядома,быу не п яны.

--Здаровы,хлопчыкi!—гукнуу.—Пяць чалавек з

 

Махорачкай—да мяне!(Я.Брыль).

 Здароуце! --Здароуце,кiнуу ен(Ззыба)бабам

(I.Чыгрынау).

 Прывiтанне! Праменны.Прывiтанне Шэкспiру!

 (К.Крапiва).

 Хэло! I раптам Славiк убачыу Тараса.

--Хэло,мiстэр Ганчароу,--шумна

 Прывiтауся(I.Шамякiн).

 Вiтаю Вас! Увайшоушу у пакой,Вiця гучна сказау:

--Вiтаю Вас!

 Добрага здароуя! --Добрага здароуя! –пачулася дзесцi зусiм

блiзка.

 З панядзелкам Вас! З ауторкам Вас1 –усмiхаючыся,

 З ауторкам Вас!i г.д. прашчабятала Гануля.

 

Таблiца «Тыпы (значэннi) вiтанняу»-

Тыпы (значэннi) Формулы вiтання

 З пажаданнем здароуя Здароу!Здарова!Здаравенькi!

 З пазначэннем часу сустрэчы Добрага дня!Добры вечар!Добры ранак!

 Працоуныя Памагай Бог!Спору у працы!Спешна вам.

 Пры уваходзе у хату Добры дзень у хату!Здароу вам у вашу хат

 Адрасаваныя людзям у час яды Смачна есцi!Сыць вам,людзi!

 Якiя выказваюць павагу да Чалом вам!Чалом кланяюся!

Адрасата.

 Пытаннi Як жыцце!Як маешся?Як жа вы там

Жывяцце?

Фонд этыкетных формулау беларускай мовы багаты.Ен налiчвае да 200 адзiнак (праца з таблiцай « Формулы звароту беларусау») i паводле сферы ужывання падзяляецца на

1)   нейтральныя: Добры дзень! Добры вечар!;

2)   афiцыйныя або урачыстыя: Вiтаю Вас! Дазвольце Вас прывiтаць.

3)   Размоуныя: Здорава! Салют! Прывiтанне!

Праца з таблiцай « Тыпы (значэннi) вiтанняу».

Якой часцiнай мовы з яуляюцца формуля вiтання? (Выклiчнiкам).

Што называецца выклiчнiкам мауленчага этыкету?

Гэта словы i спалучэннi слоу,якiя выражаюць

прывiтанне,развiтанне,падзяку,просьбу,пажаданне,ветлiвыя звароты…Iх значэнне выяуляецца толькi у канстэкце.

Цi можна пагадзiцца са словамi Сервантэса,якiя узяты у якасцi эпiграфа да урока?Чаму?

 Практычная частка.

А. Як вядома,у нашым мауленнi вялiкую ролю адыгрывае падтэкст,якi можа знiшчыць змест далiкатных,ветлiвых слоу.А можа надоуга усхваляваць чалавека,калi словы сказаны з глыбокiм пачуццем i шчырасцю.

З якой iнтанацыяй больш правiльна сказаць Добры дзень!,калi

1) настаунiк вiтаецца з вучнем,якi спазнiуся на урок на 1-2 хвiлiны;

2) настаунiк вiтаецца з вучнем,якi спазнiуся на урок на 35 хвiлiн;

3) вiтаюцца сябры,якiя дауно не бачылiся;

4) па тэлефоне вiтаюцца сябры,якiя не бачылiся некалькi гадзiн;

5) вiтаюцца з паважаным чалавекам;

6) вiтаюцца з сябрам,якi учора забыуся прынесцi футбольны мяч на школьны стадыен?

Вучнi працуюць у парах.

Б. Даць адказ на пытанне,што пастаулена у наступных сiтуацыях.

1. Вечарам ты сустракаешся з пажылым чалавекам,з якiмi ужо вiтауся ранiцай.Цi трэба вiтацца зноу?Як лепш?Чаму?

2. Вам трэба павiтацца з суседкай,дзяучынай гадоу дваццацi двух.Якую формулу звароту –ты цi Вы –лепш за усе выбраць? Чаму?

3. Ты уваходзiш у клас i вiтаешся з настаунiкам.Якое прывiтанне ты выбiраеш? Чаму?

4. Як трэба правiльна павiтацца з настаунiкам,якi у цябе выкладае,калi ен па вулiцы iдзе не адзiн?Чаму?

5. На другiм баку вулiцы ты пабачыу сваiх аднакласнiкау.Як правiльна павiтацца? Чаму?

6. Ты сустрэу знаемых дарослых.Як ты будеш з iмi вiтацца? Чаму?

7. Цi мэтазгодна дзецям вiтацца за руку? Чаму?

В. Перакласцi на беларускую мову,словы прывiтання падкрэслiць,вызначыць iх тып i сферу ужывання.

1.—Спите,панна Юлька?—прошелестел шепоток,и она отозвалась.

--Доброе утро,Яцек!Нет,я давно встала.Что там на улицах?(Е.Арсеньева).

2. –А,старина,здраствуйте!—воскликнул Базаров (И.Тургенев).

3. Юноша вошел в комнату…

 --Привет,толстяк,--обронил он.Узнаешь меня? (Дж.Чейз).

4.—Хэлло,миссис Джонс,--окликнула она толстушку.—Может,вас подвести?(Дж.Чейз).

5.—Вечер добрый! Хлеб да соль!—послышалось однажды,когда семья лесника садилась ужинать(С.Александрович).

6. Он влезал на табуретку и,изменив голос,изображал диалог с глухим кумом:

--Здорово,кум(С.Александрович).

7.Тот (пан Русецкий) протягивает новому квартиранту руку:

--День добрый,пане Мицкевич! (С.александрович).

Г. Скласцi дыялогi на тэмы « У гасцях у сябра», « У бiблiятэцы», « На аутобусным прыпынку», «Наведванне хворага сябра»,выкарыстаць прывiтаннi i iншыя словы ветлiвасцi.

Вучнi працуюць у парах.


Информация о работе «Метадычныя рэкамендацыi i распрацоука урокау па тэме «Развiцце мовы у 5 класе»»
Раздел: Литература и русский язык
Количество знаков с пробелами: 40458
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх