3. СВЕТ ЛІРЫЧНАГА ГЕРОЯ

У лірыных творах філасофіі быцця Рыгора Барадуліна пераважае гарманічнае бачанне свету. Прыкладам поўнай згарманізаванасці пачуццяў лірычнага героя і настрою прыроды ў адлюстраванні Радзімы з’ўлецца верш “З-пад нахмураных броваў...”, якім пачынаецца кніга “Рум”. Душэўны стан лірычнага героя, яго здзіўленая зачараванасць убачанымі пасля доўгай адсутнасці краявідамі вельмі дакладна перададзены ў наступных радках: “Нават страшна дыхнуць – маладыя аблокі / Над Ушачынай ціха плывуць”. Улюбёнасць, што перапаўняе сэрца паэта, - гэта адначасова і ўсведамленне сябе мікрачасцінкай у сваёй далучнасці да вечнай, няспыннай плыні жыцця.

Постаць лірычнага героя твораў Рыгора Барадуліна даволі адметная: яна сінтызуе ў сабе некалькі, здавалася б зусім неспалучальных іпастасяў. Часам ён саліптычна эгаізаваны, засяроджаны на сваім “Я”, над сваёй сутнасцю. “Я” нібы пытае: хто яно? куды? навошта? чаму? і г.д. (“А можа гэта не я зусім...”; “Гук, украдзены ў маўчання...”; “У цяперашнім...” і інш.). Нездарма ў вершах кнігі вельмі шмат пытанняў, іншы раз зададзеных пра сябе непасрэдна чытачу, бо аўтар не ў сілах сам даць адказ (“У скрухі прашу суцяшэння...”). Менавіта па гэтай прычыне, а таксама таму, што лірычны герой шукае такога адказу не толькі для сябе, а для іншых – такіх, як ён, - пошукі распаўсюджваюцца на эга-сферу. Прычым распаўсюджванне настолькі маштабнае, наколшькі тонкае, асэнсаванне свайго ўнутранага свету. Аднак няма яўнай мяжы паміж суб’ектнасцю героя і акаляючым светам, пачынаючы быццам бы з драбязы – апошняга жоўтага ліста (“Жоўты ліст”), следу крэйды на асфальце (“А што было ў сярэдзіне зімы...”), страказы (“Ушацкі абразок”), сягаючы памераў нацыянальных (“Набела!”), нацыянальна-глабальных (лера-паэма “Самота паломніцтва”), касмічных (“Калі заблудзішся ў лесе...”). Ёсць знітаванасць усіх гетых узроўняў у большасці вершаў, што з’яўляецца адной з характэрных рысаў філасофскай рэфлексійнасці лірычнага героя (“За калядны стол”; “Успомненае цяпло”, “У адкрытым космасе”).

Што ж турбуе лірычнага героя, якія тэмы і праблемы ён паднімае і спрабуе вырашаць на кожным з названых (канешне, умоўных) узроўняў быцця? А паколькі яны сінкрэтычна знітаваны, то і методыка аналізу павінна мець шырокі характар, ахопліваючы іх па магчымасці цалкам, бачачы дамінуючы матыў у кантэксце астатніх.

Як ужо сказана вышэй, лірычны герой часта задумваецца над асабістым лёсам. Зрэшты, як і кожны чалавек, толькі боскім талентам абумоўлены большая чуллівасць і далікатнейшая тонкасць одуму паэта. Ён балюча ўспрымае сваю адметнасць ад бальшыні, ад кангламерату “купцоў” (“Лёс”), якім непатрэбна яго бясцэнная душа “на зямным базары”. Гэтыя словы, як і многія іншыя, аўтар атаясамляе толькі фармальна з сабой: яны тычаць кожнага, хто жыве перадусім душой у трохкутніку з цяперашняга, мінулага і будучага, “дзе кожны кут няўтульны і чужаваты” (“У цяперашнім...”). Паэт не стварае штучна сваю самоту. Яе і так хапае. І калі яго лірычны герой выстаўляецца як закінуты ў свет адзіночка (“Завыць ваўком зусім не проста...”), то ён не стараецца такую сітуацыю паглыбіць, пазбягае хваравітага дэкадансу, шукае выйсця. І знаходзіць, прычым не адно: “Пакуль жыву я, / Жыве таксама / На гэтым свеце / Са мною мама” ці: “Радуйся ў жыцці святлу і свету, / Верачы ў паганскую прыкмету: / Дабрыня шукае глыбіні”.

Любоў да жыцця, пяшчотная і моцная, знайшла водгук у многіх радках. Таму і просіць паэт: “Дазвольце затрымацца на зямлі / Мне... /”.

Няглядзячы на тое, што жыццё ў паэта – і “рака чалавечага болю” (“Спакойнае месца...”), і “змаганне з цемраю” (“З вышыні самалета”), нават нягледзячы на існаванне такой абсурднай і бязмежна жахлівай, асабліва для экзістэнцыялістаў, з’явы, як смерць, паэт не верыць, што ўсё скончыцца: “Не хоча паддацца бядзе, / Баіцца, / Што скрозь не паспее, / З палаты ў палату ідзе / Сястрой міласэрнай / Надзея”.

Каханне і любоў паэт праз лірычнага героя хоча данесці не толькі той, якую абагаўляе, нягледзячы на ману, але і да ўсяго вонкавага свету і душы кожнага з людзей. Бо, як прыкмецілі яшчэ ў старажытным Рыме і як адзначае аўтар, пасля кахання “застаецца сум” (“Сум”). Любоў - да продкаў, сяброў, усіх людзей разам і кожнага чалавека ў прыватнасці, радзімы, мастацтва і інш. – ці не галоўны кіт, на якім трымаецца чалавецтва, і ці не аснова творчасці як Р.Барадуліна, так і наогул.

Пашыраючы кантэкст, у якім знаходзіцца “Я” лірычнага героя, наступным маштабам будзе нацыянальны, прычым часта з гістарычным адценнем, якое дапамагае прасачыць лёс беларускай зямлі.

Гэта яскрава адлюстравана ў паэме “Самота паломніцтва”, якая прысвечана слаўнаму сыну нашага народа Францыску Скарыне, пра яго складаны лёс. Але мастацкая вартасць твора была б ніжэйшай, калі б не той факт, што паэма гэта не толькі пра яркую постаць Скарыны, а перш за ўсё – пра лёс генія ў нашым неадназначным свеце. Пры гэтым Р.Барадулін не пакінуў па-за ўвагай і нацыянальны фактар – лёс беларускай зямлі з яе атрыбутамі (культурай, мовай). Гэты фактар у розных сваіх праяўленнях раскрыты ў іншых творах. Кожны з іх передае шчымлівую любоў і шкадаванне сваёй радзімы ў розныя гістарычныя перыяды развіцця, а таксама людзей, якія перажывалі лёс радзімы, якія былі носьбітамі, часцінкамі яе лёсу. Таму храналогія твораў даволі разнастайная: ад часоў Скарыны да савецкіх рэпрэсій і Чарнобыля, - Беларусь і беларусы на сваім вяку нацярпеліся і церпяць дагэтуль. Шукаючы гэтаму прычыну, паэт метафарызуе: “Беларусь, / Цябе акрэсліў лёс, / Як развага на чало набегла, / Русь / Ён без чарнавікоў занес / На скрыжалі / Белую – / Набела!”.

Таму паэт моліцца за Бацькаўшчыну: “Хай свеціцца імя Тваё, Беларусь” (“Малітва наступнасці”), - дзе слова “свеціцца” набывае канатацыю ў сувязі з радыёактыўным выпраменьваннем пасля аварыі на ЧАЭС. “Малітва наступнасці” па сутнасці песімістычны верш. Лірычны герой нібы згаджаецца з лёсам роднай краіны, знаходзячы нават аналогіі ў гучанні слова “радыяцыя” з назвай святога для пашаны продкаў беларусаў.

Ускосным доказам гэтых пачуццяў з’яўляюцца вершы, у якіх Беларусь разглядаецца не востравам у еўрапейскай цывілізацыі, а часткай, канешне, адметнай і арыгінальнай, але не выпадаючай з агульнага кантэксту, асабліва, што тычыцца мастацтва. Доказам таму – дзве глабальныя постаці геніяў беларускай зямлі, абмаляваныя аўтарам у сваіх вершах, - Францыск Скарына (паэма “Самота паломніцтва”) і Марк Шагал (“Сустрэча”, “Марк Шагал”). Абодва яны зрабілі важкі ўнесак у скарбонку сусветнага мастацтва і культуры. У “Сустрэчы” нібы зашыфравана сённяшняе чаканне лірычнага героя прыходу Еўропы (Марка Шагала) у Беларусь (Віцебск). Напрыканцы гучыць усё той жа барадулінскі матыў спадзявання. Гучыць на лацінскай – класічнай еўрапейскай – мове, якая на практыцы ўжо амаль не выкарыстоўваецца. Ці не папярэджанне гэта для беларусаў? Лірычны герой спадзяецца, пакуль жыве, і гэта надзея, мяркуючы па іншых творах, сапраўды будзе паміраць апошняй. Астатні, ўмоўна вызначаны, узровеньм – касмічны – прысутнічае ў кожным з апісаных. Больш таго, прама ці ўскосна да яго звяртаецца паэт ледзь ні ў кожным творы, востра адчуваючы сябе, блізкіх, Бацькаўшчыну, Зямлю складнікамі нечага невымернага, элементамі космасу, часцінкамі боскага сусвету (цыкл трохрадкоўя “Трыпутнік”). І з гэтым адчуваннем прыходзіць разуменне немагчымасці існавання цэлага без часцінак, кожная з іх сама па сабе, цэлы свет, і часцінкі без сусвету з яго непаўторным калейдаскопам быцця.

Усё гэта – ад малога да касмічнага – прасякнута не сухасцю філасофіі, а пачуццямі любові і чалавечнасці, афарбаванымі ў паэтычным колеры Творцы, пачуццямі, з якіх пачынаецца наш бясконцы свет, пачуцямі, якія немагчыма дакладна і поўнасцю апісаць - імі трэба жыць.


ВЫКАРЫСТАНАЯ ЛІТАРАТУРА

1.  Р.Барадулін. “Міласэрнасць плахі”, кніга паэзіі. Мінск.: 1992.

2.  Р.Барадулін. “Вечалле”, кніга паэзіі. Мінск.: 1980.

3.  В.Бечык. “Прад высокаю красою”, літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск.: 1984.

4.  У.Гніламёдаў. “Класікі і сучаснікі”, старонкі ўспамінаў. Мінск.: 1987.

5.  А.Лойка. “Паэзія і час”, літаратурна-крытычныя артыкулы. Мінск.: 1981.

6.  А.Русецкі. “Ісці да чалавека”, літаратурныя партрэты. Мінск.: 1987.

7.  “Літаратура і мастацтва”, 2001, № 33, 17 жніўня.

8.  “Маладосць”, 1991, № 7.

9.  “Роднае слова”, 2004, № 12.

10.   “Роднае слова”, 2000, № 4.

11. “Роднае слова”, 2002, № 8.

12. “Полымя”, 1995, № 1.


Информация о работе «Свет лiрычнага героя Рыгора Барадулiна»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 26424
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
124382
0
0

славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Фран цыска Скарыны. Пяру М.Гусоускага належаць тры паэмы, болей за дзесяць вершау. Цудоуны высокапатрэатычны твор "Песня пра зубра" напiсаны удалечаны ад Радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва Х, якi хацеу пачуць праудзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброу. Напiсана паэма на лацiнскай мове на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у ...

0 комментариев


Наверх