5. Развіццё гарадоў: рамяство, мануфактурная вытворчасць і гандаль.

У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Дзякуючы аграрнай рэформе, уздыму сельскагаспадарчай вытворчасці і актывізацыі таварнаграшовых адносін назіраўся рост гарадоў і мястэчак. З другой паловы ХVІ да сярэдзіны ХVІІ ст. на Беларусі іх колькасць павялічылася з 382 да 462. Гарады з’яўляліся цэнтрамі вытворчасці рамесных вырабаў і гандлю, выконвалі адміністрацыйную, абарончую, культурную і іншыя функцыі. У кожным з буйнейшых гарадоў – Полацку, Магілёве, Віцебску, Берасці, Пінску пражывала каля 10 тыс. чал. Менавіта там вызначыўся імклівы рост рамяства. Так, у другой палове ХУІІ ст. у Магілёве існавала 80 рамесніцкіх прафесій, Берасці – да 68, Менску – 50 і г. д. Да гэтага часу ўзраслі і ўзмацніліся рамесныя аб’яднанні – цэхі. Вядома, што ў 16 гарадах існавала 112 цэхаў. На тым этапе свайго развіцця яны адыгрывалі прагрэсіўную ролю, выпрацоўваючы адзіныя прынцыпы і правілы вырабу і продажу сваіх вырабаў.

Уздым сельскай гаспадаркі і рамяства стымуляваў пашырэнне гандлёвых сувязей унутры краіны, спрыяў фарміраванню новых рынкаў. Найбольш прывабнымі гарадамі для беларускіх купцоў за межамі ВКЛ з’яўляліся Варшава, Люблін, Познань, куды вывозіліся фрукты, скуры і вырабы з іх. Адтуль жа везлі тканіну і металічныя вырабы. За межы РП, у Крулявец і Рыгу вывозілі збожжа, лён, пяньку, а прывозілі соль, сялёдку, сукно. Усходнія гарады Беларусі актыўна гандлявалі з Маскоўскай дзяржавай.

Разам з рамяством і гандлем развівалася гарадское жыццё, у адпаведнасці з правам на самакіраванне, нададзеным вялікім князем, каралём або ўладальнікам зямлі. Вылучэнне гараджан у асобнае саслоўе знайшло адбітак у тэрміне «мяшчане», які паходзіць ад беларускай назвы горада («месца») і атрымаў устойлівае распаўсюджанне ў другой палове XV ст. Так, у дагаворы Полацка з Рыгай ад 1465 г. ужо згадваюцца «мяшчане». У гэтае саслоўе ўключаліся заможныя рамеснікі, купцы і гандляры, якія складалі адну супольнасць, плацілі асноўную частку падаткаў, мелі выключныя правы ў выбарах і працы магістрата.

Сярэднюю групу гараджан складалі дробныя гандляры і рамеснікі, якія валодалі неабходнымі прыладамі працы і невялікай маёмасцю (дом), але істотнага ўплыву на жыццё горада не аказвалі.

Найбольш бедную частку гараджан складалі чаляднікі, вучні майстроў, найміты, хатняя прыслуга. Усе яны належалі да разраду «чорных людзей». Нарэшце існавала сацыяльная група гарадскіх нізоў – «гульцяёў», «людзей лёзных» і інш., якія існавалі за кошт выпадковых заробкаў або жабрацтва. Прававое гарадскіх нізоў нагадвала становішча феадальназалежных людзей. Адрозненне заключалася толькі ў тым, што чаляднік і вучні маглі пайсці ад свайго гаспадара (майстра), разлічыўшыся з ім за даўгі.

Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, Полацка, Берасця, Менска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся магдэбургскім правам і адмысловымі ільготнымі граматамі. Яны былі вызвалены ад уплаты праязных пошлін (мыта) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ і ад падводнай павіннасці. Кіраванне гарадскімі справамі ў гарадах з магдэбургскім правам, знаходзілася, у асноўным, у руках вярхушкі. Па сваім маёмасным становішчы яна набліжалася да феадалаў, хоць і не адносілася да вышэйшага саслоўя.

Гарадское жыццё парушалася частымі войнамі. Так, у выніку антыфеадальнай вайны 16481651 гг. найбольшыя страты панеслі гарады на поўдні і паўднёвым усходзе – Берасце, Пінск, Тураў, Мазыр, Рэчыца, Гомель і інш. Яшчэ большымі разбурэннямі скончылася вайна Расіі з РП, калі амаль цалкам былі знішчаны Мсціслаў, Віцебск, Орша, Ляхавічы і інш. Колькасць жыхароў у Магілёве, Полацку, Быхаве рэзка скарацілася. Калі ў 1650 г. у Гародні налічвалася 130 рамеснікаў, то ў 1680 – толькі 12. Мноства майстроў былі вывезены ў палон. Вядома, што з іх удзелам будавалася Гранавітая палата ў Маскве, палац Аляксея Міхайлавіча ў с. Каломенскім і інш. Заняпад 22 беларускіх гарадоў быў настолькі моцным, што сейм РП прыняў пастанову аб вызваленні іх насельніцтва ад падаткаў тэрмінам на 4 гады. Пад час Паўночнай вайны моцна пацярпелі ўсходнія гарады Беларусі – Мсціслаў, Орша, Віцебск, Магілёў. Шведы спалілі Мір, Клецк, Ляхавічы, Нясвіж, разрабавалі Гародню, Пінск, Новагародак, Ліду, Менск, Магілёў.

У другой палове ХVІІІ ст. у сістэме карпаратыўныя арганізацыі рамеснiкаў выявіліся прыкметы разлажэння. Папершае, значная іх колькасць (1025%) не выказвала зацікаўленасці ў цэхах і працавала самастойна. Падругое, у параўнанні з ХVІІІ ст. скарацілася колькасць цэхаў (у Менску з 11 да 9, Магілёве – з 17 да 9, Гародні – з 8 да 7, Шклове – з 11 да 4). Тым не менш, колькасны рост рамеснікаў у гарадах узрастаў. Павялічвалася і колькасць прафесій, звязаных з маталаапрацоўкай, пашывам адзення, будаўніцтвам. У асобных месцах выявілася пэўная спецыялізацыя: у Капылі – прадзенне, ткацтва, пашыў адзення; Слуцку – вытворчасць гарбарных вырабаў і зброі).

Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, мануфактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу. Але ўладальнікі самi не выраблялi прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i наймітаў (рабочых). Падругое, на гэтых прадпрыемствах пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi). Характэрнай прыкметай мануфактуры з’яўляецца ўзнікненне падзелу працы. Так, на Гродзенскай суконнай мануфактуры кожны з наймітаў выконваў даручаную яму аперацыю: часаў воўну, праў ніткі, ткаў палатно, фарбаваў яго і інш. На Беларусi такія прадпрыемствы адрознiвалiся ад заходнееўрапейскiх тым, што большасць з іх (вотчынныя мануфактуры) належала феадалам, а рабочымi з’яўлялiся іх прыгонныя.

У пачатку ХVІІІ ст. у ліку першых мануфактур узнiк шкляны завод у Налiбоках, Стаўбцоўскага пав.; у канцы 30х гг. ХVIII ст. – буйнейшы ў РП – Урэцкi шкляны завод у Слуцкiм пав., дзе быў наладжаны выпуск крышталёвага посуду i люстраў. Такiя ж заводы былi наладжаны ў м. Iлья, Мiнскага пав. i маёнтку Мыш Навагародскага пав. У м. Свержань, Стаўбцоўскага пав. пачаўся выпуск фаянсавага посуду, у маёнтку Вiшнёва Ашмянскага пав. – прамысловая апрацоўка жалеза, у м. Ружаны – вытворчасць сукна i палатна.

Адначасова ў гарадах і мястэчках, сталi узнiкаць i купецкiя мануфактуры, на якіх працавалi асабіста свабодныя рабочыя. Колькасць купецкiх мануфактур значна саступала вотчынным з прычыны слабай канкурэнтаздольнасцi першых: выкарыстанне наёмнай працы было значна даражэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэндэнцыя да паступовага пашырэння выкарыстання на тых самых вотчынных мануфактурах менавiта наймітаў, бо прадукцыйнасць працы прыгоннага сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбiвацца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1758 г. М.К. Радзiвiлам у Слуцку фабрыцы паясоў («персіярні») разам з прыгоннымi працавалi i мяшчане. Выкарыстанне 24 станкоў, кожны з якіх абслугоўваўся 2 рабочымі, дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год.

У 6070 гг. ХVIII ст. па загаду караля галоўны ўпраўляючы эканомiямi А. Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi, фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, панчох, капелюшоў, карэт i iнш. Тут працавала каля 1 500 рабочых. Акрамя іх, сюды запрашаліся майстры з Францыі, Італіі, Германіі. У Магілёве ў 1786 г. існавала 22 гарбарныя і 2 цагляныя заводы. Да канца ХVІІІ ст. пад назвай «фабрыка» або «завод» на Беларусі налічвалася ўжо звыш 250 мануфактур. Але асноўную масу тавараў паранейшаму давалі рамесныя майстэрнi, якія захавалі цэхавыя структуры.

Пэўнаму ўздыму эканомiкi і гандлю спрыяла ўпарадкаванне дзяржаўнага кіравання. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў агульную мытную пошлiну, у тым лiку для шляхты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi працэнт быў абмежаваны. У 1766 г. уводзіліся адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi. Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагаспадарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноўным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлёвымi цэнтрамi з’яўлялiся Гданьск і Крулявец. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi унутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйнейшыя з якiх былi у Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трактаў, накшталт ПiнскаСлонiмскага i ПiнскаВалынскага. Паранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн заставаліся рэкi. У 17671784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам.

З сярэдзiны ХVIII ст. у РП, у тым ліку на Беларусі, намецiўся пэўны эканамiчны ўздым. Адным з прыкмет таго быў рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. У гэты час тут icнаваў 41 горад i 397 мястэчак з агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал або 11% ад 3, 6 млн. насельнiцтва. У эканоміцы РП паранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi прыгоннага сялянства. Тут, у адрозненне ад Заходняй Еўропы, усё яшчэ панавала аграрнарамесная цывілізацыя.


Спіс выкарыстаных крыніц

1. Гісторыя Беларусі: у 2х ч. Ч.1. Са старажытных часоў да канца ХVІІІ ст.: Курс лекцый / І.П.Крэнь, І.І.Коўкель і інш. – Мн., 2000.

2. Гісторыя Беларусі: Вуч. дапаможнік. / Пад рэд. А. П. Ігнаценка. – Мн., 1994.

3. Сяменчык М.Я. Гiсторыя Беларусi: курс лекцый / М.Я. Сяменчык – Мн., 2009 г.

4. Храналогія гісторыі Беларусі / Склад. В. В. Гетад, M. I. Калінскі. 3 е выд. – Мн., 1992.


Информация о работе «Палітычнае, сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 32761
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
48037
0
0

... ваяводскіх і буйнейшых павятовых гарадоў. Так, больш за 4 месяцы зімы 1932-1933 гг. цягнулася забастоўка 7 тыс. рабочых Белавежскай пушчы. Але перамен да лепшага не прадбачылася. Заходняя Беларусь па-ранейшаму заставалася рынкам таннай рабочай сілы для вяліка-польскай эканомікі і рынкам збыту яе тавараў. У сельскай гаспадарцы Заходняй Беларусі было занята каля каля 80% насельніцтва. У адрозненн ...

Скачать
47641
0
0

... гераізму і патрыятызму. Яны служылі і служаць невычэрпнай крыніцай тэм, вобразаў і сюжэтаў, ведаў і натхнення для вучоных, мастакоў і пісьменнікаў. 3. Творы іншых жанраў Арыгінальная літаратура Беларусі XIV—XV стст. адносна небагатая. Калі не прымаць пад увагу шматлікія помнікі дзелавога пісьменства, якія не належаць да ўласна мастацкай літаратуры, хоць яны і не былі ў эпоху Сярэднявечча ...

0 комментариев


Наверх