6. ВЫЗНАЧЭННЕ ЦIСКУ ПОМПЫ I ЯЕ ПАПЯРЭДНI ВЫБАР

Ціск помпы павінен быць такім, каб была магчымасць забяспечыць пераадоленне зададзенага карыснага намагання вы-конваючага органа гідрацыліндра , а таксама страт ціску на пераадоленне гідраўлічных супраціўленняў ў напорньм і зліўным трубаправодах і ва ўсей гідраўлічнай апаратуры. Такім чынам, неабходны ціск помпы будзе роўным:

рпц+∆ртр+ (6.1)

дзе рц - рабочы ціск у гідрацыліндры (вызначаны раней); ∆ртр -страты ціску на пераадоленне гідраўлічных супраціўленняў у трубаправодах (вызначаны раней);

- сумарныя страты ціску ў гідраўлічнай апаратуры

Улічваючы тое, што для кожнага гідраапарата страты ціску дадзены ў тэхнічнай характарыстыцы для максімальнага расходу,неабходна іх пералічыць на свой расход у сістэме, роўны падачы помпы Оп:

∆ргаі=∆рмі(Qп/Qмі)2 (6.2)

дзе ∆рмі - страты ціску пры расходзе Qмі (прымаюцца з тэхнічных характарыстык гідраапаратуры). Пры падліку страт ціску ў фільтрах ∆рмі =0,1 МПа, а адносіны (Qп/Qмі) прымаюцца ў першай ступені.

Страты ціску ў размеркавальным устройстве:

∆рру = 0.15*106*(0.12883/0.3)2=429433Па


Страты ціску ў напорным залатніку:

∆рнп = 0.4*106*(0.12883/0.3)2=73765Па

Страты ціску ў засцерагальным клапане:

∆рзк = 0.2*106*(0.12883/0.3)2=36883Па

Страты ціску ў фільтры:

∆рф = 0.1*106*(0.12883/0,417)2=9545Па

Страты ціску у зваротным клапане:

Δрзв=0.2*106*(0.12883/0.3)2=36883Па

Т.ч. неабходны ціск помпы будзе:

рп=3000000+248000+429433+73765+36883+9545+36883=3834509Па

Па вызначаных значэннях ціску рп і Qп па даведачнай літаратуры неабходна выбраць помпу. Выбіраем з табліцы 15.1[3] помпу шасцярончатую НШ-10. Тэхнічная характарыстыка помпы.

Рабочы аб’ём, см3/об 10

Ціск нагнятання , МПа 10

Дыяпазон рабочых частот, аб/хв 1100-1695

Аб’емны ККДз 0,83

Механічны ККДз 0,90

Масса, кг 2.6

7.  РЭГУЛЯВАННЕ СКОРАСЦI РУХУ ВЫХАДНОГА ЗВЯНА ГIДРАПРЫВАДА

Пры эксплуатацыі гідрапрывода ўзнікае неабходнасць змяняць скорасць руху яго выканаўчых механізмаў. Гэтага змянення можна дасягнуць шляхам рэгулявання, якое можа быць аб'ёмным, дросельньм, аб'ёмна-дросельным ці з дапамогай рухавіка, якіпрыводзіць у рух помпу.

У даннай гідраўлічнай схеме выкарыстаць аб’емнае рэгуляванне намагчыма, таму што гідрарухавік нерагулюемы, папярэдне выбраная шасцярончатая помпа таксама. Змяняць падачу помпы можна толькі з дапамогай рухавіка, які прыводзіць яе ў рух: шматступеньчатыя асінхронныя рухавікі, сінхронныя рухавікі.

Пры дросельным рэгуляванні скорасць выхаднога звяна змяняецца за кошт змянення характарыстыкі гідрасістэмы пры пастаяннай падачы помпы. Дросель, з дапамогай якога можна рэгуляваць колькасць вадкасці, якая падаецца ў гідрацыліндр, можа быць ўстаноўлены па адной з наступных схем: на ўваходзе ў гідрацыліндр, на выхадзе з гідрацыліндра, на ўваходзе і выхадзе, параллельна гідрацыліндру на адгалінаванні ад напорнай лініі.

Гідрапрывод з дроселем на ўваходзе, дазваляе рэгуляванне скорасці гідрарухавіка шляхам змянення праходнага сячэння дроселя, толькі ў тым выпадку, калі напрамак дзеяння нагрузкі не супадае з напрамкам руху выходнага звяна – адмоўная нагрузка. Пры дадатнай нагрузцы, калі яе напрамак супадае з напрамкам руху выхаднога звяна, апошняе рухаецца пад дзеяннем гэтай нагрузкі пераадольвая толькі сілу трэння і супрацьціск ў зліўной лініі.

Гідрапрывод з дроселем на выхадзе дазваляе рэгуляваць скорасць гідрарухавіка пры знакапераменнай нагрузцы так як пры любым напрамку дзеяння сілы змяненню скорасці перашкоджвае супраціўленне дроселя, праз які рабочая вадкасць паступае з поласці гідрарухавіка на зліў. Пры такой схеме цяпло вылучанае пры праходзе праз дросель рабочай вадкасці, адводзіцца ў бак без нагрэва рухавіка.

Уыніку гідрарухавік працуе ў лепшых умовах.

Значным недахопам разгледжаных схем паслядоўнага уключэння дроселя з’яўляецца нестабільнасць скорасці пры змяненні нагрузкі. У гэтых адносінах больш карысным з’яўляецца гідрапрывод з дроселем на ўваходзе і выхадзе. Пры паралельным уключэнні дроселя рабочая вадкасць, падаваемая помпай, падзяляецца на два патокі. Адзін праходзіць праз дросель , другі – праз гідрарухавік. Рэгуляванне скорасці выконваецца змяненнем велічыні праводнасці дроселя. Радзей выкарыстоўваюцца сістэмы з пераменным ціскам ў якіх ціск залежыць ад нагрузкі гідрарухавіка.

Лішак вадкасці ў гэтай схеме адводзіцца ў бак праз дросель уключаны паралельна з гідрарухавіком.

Асноўным пры выбары спосабу рэгулявання з’яўляецца велічыня выхадной магутнасці, якая пры зваротна-паступальным руху вызначаецца па формуле:

Nвых=P*Vp(7.1)

дзе Р - зададзенае карыснае намаганне;

Vр - скорасць рабочага ходу поршня.

Nвых=9*0.035=0.315кВт,

Разлічная магутнасць менш за 10 кВт, прымаем дросельнае рэгуляванне.



Информация о работе «Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада»
Раздел: Геология
Количество знаков с пробелами: 35806
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 3

0 комментариев


Наверх