5. РАЗЛIК ТРУБАПРАВОДАУ ГIДРАПРЫВАДА

Функцыянальная сувязь паміж рознымі элементамі гідрапрывада, якія знаходзяцца на азначанай адлегласці адзін ад аднаго, ажыццяўляецца з дапамогай трубаправодаў. Яны з'яўляюцца адказнымі элементамі гідрапрыводаў,таму што іх разбурэнне пры-вядзе да разгерметызацыі і выхаду са строю гідрасістэмы. Тру-баправоды павінны валодаць дастатковай трываласцю, адсутнасцю страт вадкасці, мінімальнымі стратамі ціску на пераадольванне гідраўлічных супраціўленняў.

Мэтай разліку трубаправодаў з'яўляецца вызначэнне ўнутранага дыяметра,таўшчыні сценак, страт ціску на гідраўлічныя супраціўленні пры руху ў іх рабочай вадкасці. Разлік неабходна рабіць для нпорнага і зліўнога трубаправодаў гідрасістэмы.

5.1.  Вызначэнне дыяметра труб

Унутраны дыяметр трубаправода d вызначаецца з формулы:

d= (5.1)

дзе S - плошча папярочнага сячэння трубаправода; Q -максімальны расход вадкасці на разліковым участку; V -дапушчальная скорасць руху вадкасці. Дапушчальная скорасць руху вадкасці залежыць ад ціску ў гідрасістэме і прызначэння трубаправода (табл1.5).

Vнапорнай=4м/с, Vзліўной=2м/с

dнапорнай== 0.006м = 6мм


dзліўной= 0.0087м = 8.7мм

Атрыманыя дыяметры акругляем да бліжэйшага стандартнага згодна з ДАСТ (дадатак 11).

dнапорнай=6мм; δн=1мм;dв=8мм

dзліўной=9мм; δз=2 мм;dв=13мм

Зробім праверачны разлік труб на трываласць, параўнаўшы вызначаную таўшчыню з падабранай па ДАСТ.

Для тоустасценных труб (dв/d) >=1.6, якія знаходзяцца пад унутраным статычным ціскам (без уліку дадатковых напружанняў, што ўзнікаюць з прычыны авальнасці, эліптычнасці сячэння тру-бы), таўшчыня сценкі вызначаецца па формуле:

н=3.05мм (5.2)

=4.6мм (5.3)

Атрыманая таушчыня сценак труб большая за прынятую, таму бярэм

dнапорнай=10мм; δн=3.2мм; dв=16.4мм

dзліўной=12мм; δз=4 мм; dв=20мм

Пералічым скорасці:

м/с (5.4)

м/с (5.5)

5.2.  Разлік страт ціску ў трубаправодах

Страты ціску ў трубаправодах (напорным і зліўным) складаюцца са страт на пераадоленне гідраўлічных супраціўленняў па даўжыні ∆рдл і на пераадоленне страт у мясцовых супраціўленнях ∆рм. Яны вызна-чаюцца згодна з агульнапрынятай ў гідраўліцы методыкай. Адпа-ведна ёй страты па даўжыні для кожнага ўчастка трубаправода вызначагацца па формуле А.Дарсі:

∆рдлi=ρ*λі*li*Vi2/(2*di) (5.6)

а мясцовыя - па формуле Вейсбаха:

∆рмi= ρ*ζі*Vi2/2 (5.7)

дзе li,di,Vi - даўжыня, дыяметр і фактычная (вызначаная па стандартным дыяметры) скорасць на разліковых участках труба-правода; ρ - шчыльнасць рабочай вадкасці пры зададзенай тэмпе-ратуры; λі - каэфіцыент гідраўлічнага трэння; ζі - каэфіцыент мясцовых супраціўленняў.

Для вызначэння каэфіцыента гідраўлічнага трэння неабходна вылічыць лік Рэйнальдса:

Re=Vi*di/ν (5.8)

дзе ν - кінематычная вязкасць рабочай вадкасці (вызначана раней).

Reн=1.52*0.01/20*10-6 =760 (для напорнага);

Reз=1.05*0.012/20*10-6 =630 (для зліунога);

У абедзьвух лініях рух вадкасці ламінарны Re<2320.

Каэфіцыент гідраўлічнага трэння вызначаецца па формуле:для жорсткіх трубаправодаў

λ=75/Rе (5.9)

λн=75/760=0.0989 (для напорнага)

λз=75/630=0.119 (для зліунога)

Вылічваем страты напору па даўжыні:

∆рдл=890*0.0989*19*1.522/(0.01*2)=193196Па (для напорнага)

Δрдл=890*0.119*6*1.052/(0.012*2)=29191 Па (для зліунога)

Пры разліку страт ціску на пераадоленне мясцовых супра-ціўленняў залежнасцю ζ ад Re грэбуюць, прымаючы велічыню гэта-га каэфіцыента пастаяннай для кожнага канкрэтнага тыпу мясцо-вых супраціўленняў. Сярэднія значэнні каэфіцыентаў ζ лля найбольш распаўсюджаных іх тыпаў прыведзены ў табл. 1.6[1].

Для штуцэрау-0.1, прамавугольных трайнікоу-1.5, выхада з трубы у бак-1 уваходу у трубу-0.5, плаунага згібу труб-0.12.

∆рм=890*(11*0.1+5*1.5+6*0.9+5*0.5+2*1)*1.522/2=19020 Па

Δрм=890*(7*0.1+7*1.5+1*0.9+4*0.5)*1.052/2=6918Па

Сумарныя страты ціску ў трубаправодах вызначаюць па залежнасці:

∆ртр=∆рдл+∆рм =193196+29191+19020+6918=248325Па = 0.248Мпа


Информация о работе «Разлік аб’емнага гідраулічнага прывада»
Раздел: Геология
Количество знаков с пробелами: 35806
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 3

0 комментариев


Наверх