2.2 Паходжанне фразеалагізмаў з метэаралагічным кампанентам

Сабраны на аснове фразеалагічных слоўнікаў матэрыял сведчыць пра тое, што толькі невялікая колькасць фразем (5) – падобныя па гучанні і значэнні для трох моў:

Даваць перуноў – метать громы и молнии –miotac gromy (pioruny);

Як у полі вецер – как ветер в поле – jako wiatr w polu = легкадумны, пусты, ветраны;

Адкуль вецер дзьме – какой ветер дует –(wiedziec) skad wiatr wieje – ведаць на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках.

На вецер – на ветер – na wiatr – рабіць што-небудзь дарэмна, упустую, безвынікова;

Кідаць на вецер – бросать на ветер – rzucac pieniadze na wiatr – дарэмна траціць, няшчадна расходаваць.

Зафіксаваны фразеалагізмы (12 адзінак) з метэаралагічным кампанентам, якія ўжываюцца і ў рускай, і ў беларускай мовах. Значэнне большасці з адзначаных фразем супадае ў дзвюх мовах:

Лаві вецер у полі (ищи ветра в поле) – немагчымасць вярнуць назад, знайсці каго, што-небудзь; кідаць на вецер (бросать на ветер) – дарэмна траціць, няшчадна расходаваць; на вецер (на ветер) – дарэмна, упустую, безвынікова; мароз па скуры прабягае (мороз по коже) – у каго-небудзь узнікае непрыемнае адчуванне ад раптоўнага страху, хвалявання; ні горача ні холадна (ни холодно ни жарко) – што-небудзь зусім абыякава, ніколькі не хвалюе; халодная вайна (холодная война) – непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь; па гарачых слядах (по горячим следам) – адразу ж, непасрэдна пасля якой-небудзь падзеі; пасля дожджычку ў чацвер (после дождичка в четверг) – невядома калі, ніколі; залаты дождж (золотой дождь) – вялікія сумы, прыбытак.

Сустракаюцца фразеалагізмы, значэнні якіх у двух мовах разыходзяцца. Так, напрыклад, у беларускай мове фразеалагічная адзінка адкуль (куды) вецер дзьме мае значэнне ведаць, на каго, або на што трэба арыентавацца ва ўчынках. У рускай жа мове фразеалагізм, які мае амаль такі ж кампанентны склад – какой ветер дует мае значэнне как идут события.

Розняцца таксама значэнні фразеалагізма як у полі вецер (как ветер в поле). Так, рускі варыянт гэтага фразеалагізма мае значэнне совершенно один, без близких, у беларускім жа варыянце такі ж па кампанентным складзе фразеалагізм мае значэнне легкадумны, пусты, ветраны.

Зафіксаваны фразеалагізм, які ў беларускай мове з’яўляецца мнагазнычным, а ў рускай ён адназначны. Такім чынам названы фразеалагізм супадае ў дзвюх мовах толькі ў адным са значэнняў: як у тумане – 1. Не зусім выразна, цьмяна; 2. Ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы: у стане глыбокай задуменнасці. У той жа час у рускай мове назіраем: как в тумане – смутно (слышать, видеть).

Зафіксаваны 22 адзінкі фразеалагізмаў, якія ўжываюцца выключна ў рускай мове. Так, можна дадзены факт праілюстраваць наступнымі прыкладамі, фіксуючы таксама значэнні:

·  Куй железо пока горячо – торопись выполнить какое-либо дело, осуществить задуманное, пока есть благоприятные условия;

·  Заячий холодок – название некоторых видов кустистых растений;

·  Жар костей не ломит – избыток тепла не вредит человеку;

·  Повеяло холодком – о состоянии равнодушия, отчужденности;

·  Как с облаков – о внезапном, неожиданном появлении;

·  Тучи сгущаются над головой – угрожает опасность;

·  На взвей ветер – не вдумываясь в сущность дела, легкомысленно;

·  Иной ветер подул – изменились обстоятельства, настроения;

·  Ветер свистит в ушах – о быстром беге, езде;

·  Ветер в голове – о легкомысленном, пустом человеке;

·  С ветерком – быстро;

·  Попутного ветра – пожелание удачи;

·  С попутным ветерком – при первом удобном случае;

·  С ветра – пришлый, чужой;

·  До ветру- для оправления естественных потребностей;

·  Не с ветру – не напрасно;

·  Звёздный дождь – (спец.) – обильное падение метеоритов;

·  Свинцовый дождь – о выпущенных из ружья дроби, картечи;

·  Метать громы и молнии – выражать негодование, гнев, обрушиваться на кого-либо с упреками, обвинениями;

·  Гроза собирается – кому-либо угрожает опасность,беда, неприятность;

·  Грянет гром – случится, последует тяжелое наказание, что-либо произойдет;

·  Как гром среди ясного неба – 1. О неожиданном, внезапном происшествии, известии, внезапно случившейся беде; 2. Совершенно неожиданно появиться.

Можна зрабіць вывад пра тое, што большасць фразеалагізмаў, характэрных толькі для рускай мовы звязана з кампанентам вецер, а таксама навальніца (гром). У параўнанні: фразеалагізмы з названымі лексемамі амаль не зафіксаваны ў беларускай мове.

Што да ўласнабеларускіх фразеалагізмаў з кампанентамі метэаралагічнага характару, то іх зафіксавана 35. Мэтазгодным лічым прывесці прыклады беларускамоўных фразеалагізмаў з адзначанымі вышэй асаблівасцямі разам са значэннямі:

·  Напускаць туману – уносіць няпэўнасць у якую-небудзь справу, заблытваць каго-небудзь;

·  Туманіць галаву – уводзіць у зман, падманваць каго-небудзь;

·  Туманіць вочы – знарок уводзіць у зман;

·  Снегу леташняга не дапросішся – хто-небудзь страшэнна скупы;

·  Як снег на галаву – зусім нечакана, раптоўны ход, візіт, навіна;

·  Як грыбы пасля дажджу – вельмі хутка, у вялікай колькасці;

·  Додждж за карак не лье – няма прычын спяшацца;

·  Куды вецер дзьме – няма цвёрдых перакананняў, прынцыпаў;

·  Вецер гуляе ў кішэнях – у каго-небудзь няма грошай;

·  Вятры яго ведаюць – невядома;

·  Вецер нясе – ужываецца ў пытальным склоне – куды хто-небудзь ідзе;’

·  На сямі вятрах – 1. Адзінока; 2. На адкрытай, нічым не заслоненай мясцовасці; 3. Па нічым не заслоненай прасторы;

·  Які вецер загнаў – як, пры якіх абставінах аказаўся хто-небудзь дзе-небудзь;

·  Вецер у спіну- 1. Пажаданне шчаслівай дарогі; 2. Пажаданне пазбавіцца ад каго-небудзь;

·  Макавай расінкі ў роце не было – хто-небудзь нічога не еў;

·  Раса вочы выядае – хто-небудзь нешчаслівы, жыве ў горы, нядолі;

·  Усыпаць гарачых – сурова правучыць каго-небудзь, жорстка расправіцца з кім-небудзь;

·  Папасціся пад гарачую руку – у хвіліну злосці, раздражнення, у самы непрыдатны момант;

·  Пад гарачую руку – у стане ўсхваляванасці, раздражнення, запальчывасці;

·  Астудзіць гарачую галаву – угаманіць, суцішыць каго-небудзь залішне нястрыманага, запальчывага, неразважлівага;

·  Гарачая галава – хто-небудзь залішне паспешны, неразважлівы, нястрыманы;

·  Пароць гарачку – ужыв. пры дзейніку – дзейнічаць з залішней паспешлівасцю, раздражненнем;

·  Як уюн на гарачай патэльні (круціцца) – бесперастанку і не знаходзячы выйсця з цяжкіх абставін;

·  Як халодны самавар – вельмі моцна;

·  Кідае ў халодны пот – непрыязныя, варожыя адносіны паміж кім-небудзь;

·  З халадком – не спяшаючыся, без руплівасці рабіць што-небудзь;

·  У гарачай вадзе купаны – вельмі завальчывы, нястрыманы, занадта гарачы;

·  На гарачым злавіць – пры яўных доказах, у момант учынення чаго-небудзь заганнага;

·  Як на гарачым вуголлі – у стане крайнягя хвалявання, неспакою, трывогі;

·  Небу горача было – мацней, актыўней, лепш і быць не магло. Пра самую высокую ступень інтенсіўнасці чаго-небудзь;

·  За добрае надвор’е выбірацца – пакуль не позна, пакуль спрыяюць абставіны, умовы;

·  Рабіць пагоду – мець рашаючае значэнне, самую істотную ролю у чым-небудзь;

·  За пагодай выбірацца- пакуль спрыяюць абставінны;

·  Ні пры якой пагодзе – ніколі і ні пры якіх умовах, абставінах не рабіць чаго-небудзь;

·  Чакаць з мора пагоды – заставацца ў пасіўным, вымушаным, няпэўна-доўгім чаканні каго ці чаго-небудзь.

Такім чынам, можна зрабіць вывад пра тое, што ўласнабеларускіх фразеалагізмаў зафіксавана дастаткова вялікая колькасць. У той жа час група фразеалагізмаў, якія сустракаюцца адначасова ў польскай, беларускай і рускай мовах, альбо беларускай і рускай мовах нязначная. Асобна трэба выдзеліць групу фразеалагізмаў, што маюць кампанент тэмпературнага характару – горача, халодна і г.д. Фразеалагізмаў з названымі кампанентамі амаль не сустракаецца ў рускамоўных слоўніках. Таксама асаблівасцю беларускай фразеалогіі можна назваць наяўнасць у ёй фразем, што маюць у сваім складзе лексемы тэрміналагічнага характару (надвор’е, пагода).


Информация о работе «Беларускія, польскія і рускія фразеалагізмы з мэтэаралагічным кампанентам»
Раздел: Иностранный язык
Количество знаков с пробелами: 33328
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

0 комментариев


Наверх