Тэма 3 Культура беларускіх зямель у IXст.- першай палове XIIIст.


План

1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.

2. Культура. Вядомыя дзеячы асветы Е.Полацкая, К.Тураўскі, К.Смаляціч.

1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.


Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў ІХ ст. Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціна Барвянароднага – руская княгіня Вольга прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаслававіч у 988–989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Ён найперш знішчыў язычніцкіх багоў – Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошу, Перуна. Па яго загаду Перуна прывязалі да конскага хваста, пацягнулі да Дняпра, і слугі князя па дарозе білі яго бізунамі. Потым вярхоўнага бога скінулі ў раку. Людзі, якія верылі ў свайго бога, плакалі, беглі за ім. Насуперак чаканням чараўнікоў, гром не грымнуў, маланкі ў Кіеў не ўдарылі. Князь Уладзімір застаўся жывы і быў здаровы многія гады. Аднак, каб народ маўчаў, князь перад хрышчэннем аб’явіў: хто не прыйдзе да Дняпра, вораг яму, Уладзіміру. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берагу і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозаю бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык – і сталі хрысціянамі. Забаранялася старая і ўводзілася новая абраднасць, падлягалі забыццю імёны старых божышчаў; месцы паганскіх маленняў разбураліся.

Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве, належала перамагчы язычніцтва ў іншых землях. Па водным шляху адправіліся з Кіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары, а з імі дзядзька князя Уладзіміра – Дабрыня з войскам. Маршрут іх пралягаў праз Полацкае княства да Ноўгарада. Першым на іх шляху быў горад Тураў, дзе місіянерам аказалі ўпартае супраціўленне. Пра крывавае хрышчэнне тураўцаў сведчыць легенда аб чырвоных каменнях, якія быццам бы прыплылі па рацэ ў горад, у чым бясспрэчна чуецца памяць пра разню, якую абрушыў на мясцовых язычнікаў Дабрыня. Пазней, як паведамляе летапіс, людзі казалі, што Пуцята хрысціў агнём, а Дабрыня – мячом.

Калі з’явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў ІХ ст. тут былі хрысціяне. Вядома, што землі Беларусі размяшчаліся на вялікім водным шляху “з варагаў у грэкі”, па якім ішоў не толькі гандаль з Візантыяй, але і распаўсюджвалася хрысціянская вера і культура. У 992 г. была створана Полацкая епархія, у 1003 г. = Тураўская.

Хрысціянская вера не прыйшла на беларускія землі як вера, усталяваная толькі гвалтам і насіллем, агнём ды мячом. Праўда, была і барацьба паміж святарамі новай веры і чараўнікамі, прыхільнікамі язычніцтва, але ўсё ж такі хрысціянскія погляды пераймаліся, як і ўся культура, адносна мірным шляхам. Яны выціскалі з жыцця грамадства старыя, язычніцкія погляды, часта зліваючыся з імі. Так, святы прарок Ілля стаў падобны да Перуна. Язычніцтва ў асноўным заставалася бытавой рэлігіяй сялянства з яго натуральнай гаспадаркай, патрыярхальным ладам жыцця, поўным залежнасці ад сіл прыроды. Многія сяляне патаемна выконвалі язычніцкія абрады. Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася тое двухвер’е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі з даўнейшых часоў, існуе сёння і дазваляе славянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам.

Сёння ў памяці народа жывуць розныя язычніцкія міфалагічныя ўяўленні аб існаванні “таго свету”, святкуюцца “дзяды” і “радаўніца”, апавядаюцца гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведьзьмаў. Працягваецца традыцыя паважлівых адносін да агню, у фальклоры ўслаўляюцца сонца, месяц, зоркі, дрэвы, рэкі і г.д. Захоўваюцца некаторыя язычніцкія абрады – гуканне вясны, купалле, валачобніцтва, юр’еўскія і траецкія звычаі. Але ўсе яны страцілі цяпер сваю магічную сілу, сталі хутчэй за ўсё гістарычнымі традыцыямі і абрадамі беларускага народа.

Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з’яўляецца манументальная архітэктура. У Х–ХІІІ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся часаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.

З прыняццем хрысціянства бярэ пачатак каменна-цаглянае будаўніцтва, узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі.

Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне. Цэрквы былі не толькі культавымі ўстановамі, але і важнейшымі цэнтрамі інфармацыі аб палітычных, рэлігійных і грамадскіх справах і падзеях. У іх захоўваліся казна, бібліятэкі, архівы. Каля сцен цэркваў праходзілі сходы гараджан. Пры храмах і манастырах навучалі грамаце, тут пісаліся славутыя рускія летапісы.

У сярэдзіне ХІ ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор (Сафія – гэта ўвасабленне Слова Божага, другога твару Троіцы). Ён меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй. Будаўнічым матэрыялам была плітачная цэгла і брукаваны камень. План храма адрозніваецца строгай сіметрыяй. Унутраная прастора падзялялася 16 слупамі на пяць ўздоўжных нефаў1. Пасярэдзіне будынка змяшчаўся галоўны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меньшых. Сцены ўнутры сабора былі распісаны фрэскамі і ўпрыгожаны мазаікай. Сабор неаднаразова перабудоўваўся, апошні раз – у XVIII ст. у стылі віленскага барока.

У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавешчанская царква, якая моцна пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны і канчаткова разбурана ў 1961 г. Храм аднаапсідны2, трохнефавы, шасціслупавы, нагадвае заходнееўрапейскія базілікі1. Царква мела багаты фрэскавы роспіс: фігуры святых, ілюстрацыі да біблейскіх сказанняў. Не выключана, што грэчаскіх майстроў-будаўнікоў храма прывезлі з сабой полацкія князі, калі вярталіся ў 1140 г. з візантыйскай ссылкі.

У сярэдзіне ХІІ ст. у Полацку быў пабудаваны Спаса-Праабражэнскі (Спаса-Ефрасіннеўскі) сабор, які захаваўся амаль цалкам. Храм лічыцца вяршыняй полацкай архітэктуры. Ён уяўляе сабой вежападобны, выцягнуты ў плане шасціслупавы будынак з адной паўкруглай апсідай. У прыгарадзе Полацка – Бельчыцах, якія магчыма былі загараднай рэзідэнцыяй полацкіх князёў, у ХІІ–ХІІІ стст. былі пабудаваны Вялікі сабор, Пятніцкая і Барысаглебская цэрквы, а таксама Манастырскі дом, які меў выцягнутую форму і акрамя ўсходняй апсіды яшчэ два адкрытыя ўнутр паўкруглыя выступы (конхі). Падобныя тыпы храмаў (трыконхі) былі распаўсюджаны на Балканах і Афоне.

З пабудоў ХІІ ст. трэба адзначыць трохапсідную, чатырохслуповую Барысаглебскую царкву ў Новагародку (на рэштках старажытнай мураванай пабудовы ў ХVI ст. узведзена новая) і царкву ў Тураве, якая была пабудавана з плінфы спосабам роўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы). У 1949 г. у раскопках Мінскага Замчышча знойдзены падмурак старажытнай каменнай царквы, якая па невядомых прычынах не была дабудавана.

Яскравай і самабытнай з’яўлялася гродзенская архітэктурная школа. У ХІІ ст. былі пабудаваны царква Барыса і Глеба на Каложы на ўскраіне старажытнага Гродна, Крэпасныя вежы, Ніжнаяя царква на тэрыторыі гродзенскага дзядзінца, гродзенская Прачысценская царква, а таксама храм, заложаны на Ваўкавыскім Замчышчы. Спалучэнне чырвонага фону цаглянай кладкі з умураванымі разнакаляровымі керамічнымі маёлікавымі пліткамі і паліраванымі камянямі надавалі архітэктурным ансамблям маляўнічасць і непаўторнасць. Для паляпшэння акустыкі ў сцены ўмуроўвалі збаны-галаснікі.

У ХІІІ ст. у манументальным будаўніцтве пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмацненнем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар. У апошняй чвэрці ХІІІ ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння – Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Круглая ў плане, яна мае пяць ярусаў з байніцамі на кожным з іх. Маюцца звесткі пра тое, што такія ж вежы былі ў Гродне, Тураве і, магчыма, у Полацку.

Вывад: Увядзенне хрысціянства на тэрыторыі беларусі прыйшла адносна мірна і язычніцтва пачал суіснаваць з хрысціянствам, што весьма падзейнічала на далейшае развіцце у культурным і грамадскім плане. Так как хрысціянства прыйшло з Візантыі, то яно унесла апрыдзеленны атпечатак візантыйскай культуры у культуру беларускіх зямель. Пачалось будаўніцтва будынкаў у новым для беларускіх зямель стыле. Цэрквы сталі цэнтрам культурнага жыцця і адукацыі.


Информация о работе «Культура беларускіх зямель у IX ст. - першай палове XIII ст.»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 17938
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
40916
0
0

... сама ў дамашнім абіходзе вялікіх князёў і феадальнай знаці. У выніку развіцця феадальнага грамадства ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі ў XIII-XVI стст. утварылася беларуская народнасць. XV – першая палова XVII стст. – перыяд развіця культуры , які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і мастацтва, станаўленнем нацыянальных моў, літаратур і нацыянальнай ...

Скачать
34593
0
0

... адносіны ў Заходняй Еўропе і сацыяльнаэканамічнае развіццё беларускіх зямель у перыяд ранняга сярэднявечча. Феадальныя землеўладанне і гаспадарка У VVІ стст. у Заходняй Еўропе на руінах буйнейшай рабаўладальніцкай дзяржавы – Рымскай імперыі ўзніклі шматлікія дзяржаўныя ўтварэнні ў форме манархій. Аснову іх эканомікі складала сельская гаспадарка. Зямля як асноўная каштоўнасць ператварылася ва ў ...

Скачать
24172
0
0

... справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслу-шэнства прыводзілі сілай. Якое ж было становішча беларускіх зямель у складзе Старажыт-нарускай дзяржавы? На тэрыторыі Беларусі самымі значнымі былі Полацкае і Тураўскае княствы. Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыторыяй: Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мі ...

Скачать
35536
0
0

... мастацкая літаратура ўвабралі ў сабе надзённыя духоўныя і сацыяльныя праб-лемы, якія хвалявалі грамадства Кіеўскай Русі. 6. Развіццё духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ і яго асаблівасці. Ідэі еўрапейскага Рэнесансу і выбітныя дзеячы беларускага Адраджэння Устойлівыя сацыяльная структура і палітычны лад, панаванне беларускай мовы як дзяржаўнай і іншыя фактары абумовілі фарміра-ванне ў ...

0 комментариев


Наверх