Друк Беларусі ў 1905-1917 гг.


ЗМЕСТ

1. Друк Беларусі ў перыяд рэвалюцый 1905-1906 гг.

2. Беларуская журналістыка ў 1907-1910 гг. Дзейнасць газеты “Наша ніва”

3. Друк Беларусі ў 1910-1914 гг.

4. Беларускі друк у часы першай сусветнай вайны і другой расійскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Друк Беларусі ў перыяд рэвалюцый 1905-1906 гг.

Рэвалюцыя 1905-07 гг. спрыяла ўзнікненню многіх перыядычных выданняў на тэрыторыі Паўн.-Заходняга краю. У пяці яго губернях да рэвалюцыі выходзіла ўсяго 25, пераважна афіцыйных, выданняў. У 1905-06 гг. налічваецца 75, але да канца года ўжо 36 выданняў спынілі сваё існаванне.

У канцы лістапада 1906 г. урад увёў у дзеянне “часовыя правілы аб друку”, якія катэгарычна забаранялі звяртацца да вострых пытанняў унутранай палітыкі і рабочага руху. Мясцовым уладам давалася права арыштоўваць асобныя нумары перыядычных выданняў і прыцягваць рэдактараў да судовай адказнасці. Становішча прывінцыйнага друку ўскладнялася яшчэ тым, што ён падвяргаўся папярэдняй цэнзуры.

У 1906-08 гг. у сістэме друку Паўн.-Заходняга краю значную ролю займаюць ліберальна-буржуазныя і ліберальна-дэмакратычныя выданні “Голос провинции”, “Окраина”, “Жизнь провинции”, “Минский курьер”, Витебская жизнь” і інш.

У сакавіку 1906 г. прысяжнаму паверанаму Я.Залкінду было дазволена выдаваць у Мінску штотыднёвую грамадска-палітычную і літаратурную газету “Голос провинции”. У рэдакцыйнай аб’яве газета заявіла, што ў ёй будуць друкавацца матэрыялы грамадска-палітычнага характару, навуковыя, эканамічныя, бібліяграфічныя артыкулы, навіны, хроніка, а таксама крытычныя і мастацкія творы. Рэдакцыя заявіла, што напрамак будзе “гуманным”, прагрэсіўным, пазбаўленым увякай нацыянальнай прадузятасці.

Выдавец і супрацоўнікі рэдакцыі былі людзьмі рознай палітычнай арыентацыі як умерана ліберальнай, так і дэмакратычнай. Выдаваў газету Глоба-Міхайленка. На яе старонках друкаваліся былыя супрацоўнікі “Северо-Западного края” – Д.Бохан, Я.Окунь, М.Караліцкі і інш.

Неўзабаве, у лютым 1907 г., за публікацыю карэспандэнцыі аб сходзе сялян Чэрніхаўскай воласці (Сноў), якія патрабавалі зямлі і волі, рэдактар быў адхілены ад працы, а яго месца заняў Д.Бохан.

Нумары газеты 289, 292, 293, 302 былі арыштаваны за друкаванне артыкулаў, якія “призывали к тому, чтобы подорвать авторитет власти и возбудить в неселении враждебное отношение с целью ниспровержения существующего в государстве общественного строя”. Апошнім для “Голоса провинции” быў №306. Замест яе пачала выходзіць “Жизнь провинции”.

Гісторыя гэтай газеты вельмі кароткая. Выйшаў у свет усяго 31 нумар. Калі “Жизнь провинции” надрукавала матэрыял супраць рэдактара чарнасоценнага “Минского слова”, рэакцыянера Шміда, урад закрыў газету.

З 30 ліпеня 1907 па 25 мая 1908 г. (248 нумароў) у Мінску выходзіла грамадска-палітычная і літаратурная газета “Окраина”. Выдаўцом і рэдактарам яе была жонка былога рэдактара закрытага “Голоса провинции” Глобы-Міхайленкі, які быў пазбаўлены судом права выдаваць газету і рабіў гэта, выкарыстоўваючы жончына імя. Зразумела, што праграма “Окраины” была той жа, што й “Голоса провинции”. У адным з артыкулаў газета пісала: “Тяжелое положение нашей прессы. Ни жить, ни дышать нельзя. Позволишь больше – оштрафуют, а то и закроют. Позволишь меньше – станут в газеты заворачивать селедку”. “Окраина” была не толькі грамадска-палітычным, але і літаратурным выданнем.

У перыяд першай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі выходзіла таксама значная колькасць манархічных, рэакцыйных выданняў. Так, 21 лістапада 1904 г. па ініцыятыве мінскага генерал-губернатара была створана газета “Белорусский вестник”. Яе праграма нагадвала сабою формулу шырока вядомай у той час тэорыі “афіцыйнай народнасці”: “народность, государственность и самодержавие”. 16 снежня 1905 года яна закрылася.

У Мінску дапамогу рэакцыі аказвала газета “Минская речь”, якую выдаваў аддзел “Попечительства о народной трезвости”.

У праграмнай заяве паведамлялася, што гэта грамадска-літаратурная газета “неуклонно будет держаться законности на началах, возвещенных высочайшим манифестом 17 октября 1905 года и программы «Союза 17 октября”.

З лістапада 1906 года “Минскую речь” змяніла газета “Минское слово” , якую рэдагуе реакцыянер Шмід. Заклікі да ўзмацнення рэпрэсій, глум з народа, панічны страх перад рэвалюцыяй – вось што складае аблічча і палітычны змест газеты.

Асаблівую нянавісць гэтых шавіністычных газет выклікалі беларуская мова і літаратура. “Минское слово” пісала, што беларускія пісьменнікі «одержимы колонизаторскими целями», а беларусы не разумеюць мовы, на якой напісаны кнігі “разными Тетками, Неслуховскими, Франтишками Богушевичами и другими самозванными “певцами”.

Рэвалюцыйны час пашырыў распаўсюджванне перыёдыкі ў Беларусі, наблізіў яе змест да нацыянальных праблем, узмацніў дэмакратычны напрамак і ўклаў яшчэ адзін моцны пласт у беларускую культуру і пасунуў наперад стварэнне існага нацыянальнага друку.


Информация о работе «Друк Беларусі ў 1905-1917 гг.»
Раздел: Журналистика
Количество знаков с пробелами: 43363
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
58095
0
0

... яна нібыта служыла Германіі. У снежні 1916 г. "Дзянніца" перастала выходзіць. Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым толькі ў выніку перамогі Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя — з'ява сусветна-гістарычнага значэння. 3 аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвя-ковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога — адкрыла ...

Скачать
38081
0
0

... ўрапейскі ўзровень. 5 Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы Развіцце інфраструктуры Беларусі прама залежала ад поспехаў у развіцці прамысловасці і стратэгічнага палажэння края ў Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак у пачатку стагоддзя ішло больш павольна, чым у папярэдні перыяд. Быў пабудаваны адрэзак Пецярбургска-Адэскай дарогі ад Віцебска да Жлоб ...

Скачать
18384
0
0

... ізацый – «Працы...», «Вучоныя запіскі» і г. д., якія выходзяць у свет у выглядзе нумараваных тамоў, частак, выпускаў). 2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi   1. Зараджэнне (другая палова XVIII – пачатак XIX ст.). Першым перыядычным выданнем на тэрыторыi сучаснай Рэспублiкi Беларусь была «Gazeta Grodieńska» («Газета Гродзеньска»), што друкавалася на польскай мове ў Гродна з ...

Скачать
39681
0
0

... Казімір Сваяк. Герой драмы гіне ад рук аднавяскоўцаў праз іх цемнату, нежаданне адмовіцца ад заганных звычак, п'янства, на якія пісьменнік глядзіць як на сацыяльную злыбяду. 2. Літаратура Заходняй Беларусі 1930-х гадоў літаратура драматургія заходні беларусь Самым прадуктыўным паэтам у заходнебеларускай літаратуры першай паловы 30-х гадоў быў Міхась Машара. У гэты перыяд хораша раскрыўся лі ...

0 комментариев


Наверх