2.3 Рэсурсная база і мажлівасць арганізацыі індустрыяльных тураў

Рэсурсная база індустрыяльнага турызму, а менавіта вытворчая яго частка, разгледжана ў выглядзі табліцы па асноўным галінам прамысловасці Беларусі. Прамысловы комплекс рэспублікі уключае больш за 100 галін і ў структурных адносінах прадстаўляе сабой складаную сістэму, якой уласцівы асноўныя прагрэсіўныя тэндэнцыі сусветнай гаспадаркі. Асноўная канцэнтрацыя прамысловых аб’ёктаў, 34%, выпадае на Мінск і Мінскую вобласць. Па астатнім абласцям прамысловыя аб’екты распаўсюджаны адносна раўнамерна [дадатак 1].

Табліца 3

База вытворчых рэсурсаў індустрыяльнага турызму ў Беларусі

Галіна прамысловасці Асаблівасці і найбольш патэнцыйныя аб’екты турыстычнага выкарыстання
Энергетыка

Першыя электрастанцыі на тэрыторыі Беларусі былі пабудаваны напрыканцы 19 ст. ( Добруш, Мінск, Віцебск). Сучасная электраэнергетыка Беларусі прадстаўляе сабой высокааўтаматызаваны комплекс, аб’яднаны агульным рэжымам работы і адзіным цэнтралізаваным дыспетчарскім упраўленнем. Вытворчы патэнцыял Беларускай энергасістэма прадстаўлена 22 буйнымі электрастанцыямі. Аснову складаюць цеплавыя электрастанцыі, яны вырабляюць 99,9% усёй электраэнергіі [4-210]

Цікавымі для турыстычных наведванняў могуць апынуцца: самая буйная электрастанцыя Беларусі – Лукомская ГРЭС, магутнасцю 2560 МВт вырабляе 40% усёй электраэнергіі, выкарыстоўвае прыродны газ і топачны мазут; Бярозаўская ГРЭС(усталяванай магутнасці ў 930 МВт). У пачатку 90-х. гг. з-за нізкай эканамічнасці работы вырабляючая на станцыі электраэнергія стала неканкурэнтназдольнай, што выклікала рэзкае паніжэнне яе выпрацоўкі. З-за буйных памераў і экалагічнасці могуць выклікаць інтарэс цеплаэлектрацэнтралі, якія ёсць ва ўсіх абласных гарадах, буйнейшыя: Мінская ТЭЦ-4 (1030 МВт), ТЭЦ-3 (420 МВт), ТЭЦ-5 (330 МВт), Гомельская ТЭЦ-2(540 МВт)

У розныя перыяды на тэрыторыі Беларусі было пабудавана 20 гідраэлектрастанцый невялікай магутнасці. Зараз працуюць 11 станцый, цікавасць могуць прадстаўляць буйнейшыя з іх: Асіповічская (2,2 тыс. КВт) на р. Свіслач і Чыгірынская (1.5 тыс. кВт) на р. Друць. [Дадатак 2]

Машынабудаўніцтва:

Аўтамабіле-будаўніцтва

Трактарнае і

С.Г. будаўніцтва

Станкабудаўніцтва

Прыбора-

Будаўніцтва

Радыётэхнічная

Оптыка-механічная

Іншыя віды

З’яўляецца вядучай галіной нацыянальнай эканомікі

Прадстаўлена 38 прадпрыемствамі і арганізацыямі. У яго склад уваходзяць спецыялізаваныя навукова-вынаходніцкія і канструктарска-тэхналагічныя інстытуты, якія забяспечваюць распрацоўку новых вырабаў.Турыстычную цікавасць могуць прадстаўляць: Мінскі аўтамабільны завод (“МАЗ”), адзін з найбуйнейшых у Эўропе па вытворчасці велікагрузных аўтамабіляў, аўтацягнікоў, спецыялізаванай і іншай аўтамабільнай тэхнікі. Беларускі аўтамабільны завод ( “Белаз”, Жодзіна) спецыялізуецца на выпуску кар’ерных самасвалаў вялікай і асабліва вялікай грузапад’ёмнасці, а таксама іншага цяжкага транспартнага абсталявання “ Белаз” уваходзе ў лік 7 вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар’ернай тэхнікі. Магілёўскі аўтамабільны завод “МоАЗ” у розныя часы вырабляў лакамацівы, маставыя краны, аўтасамасвалы і іншую тэхніку. Мінскі завод калёсных цягачоў “МЗКТ” распрацоўвае і вырабляе аўтамабілі высокай праходнасці, Мінскі аўтобусны завод(вырабляе 500 аўтобусаў у год), Лідскі завод “Нёман”, пінскі “Амкадор-Пінск”

Падгаліна ўключае больш за 30 прадпрыемстваў. Адным з найбуйнейшых з’яўляецца Мінскі трактарны завод(МТЗ). Вытворчая магутнасць прадпрыемства дазволіла ў 1990 г. здзейсніць выпуск 100,7 тыс.трактароў. Завод забяспечвае 7-8% сусветных аб’ёмаў пастаўкі. Мінскі маторны завод (ММЗ) – найбуйнейшае прадпрыемства выпуску дызельных рухавікоў, якое вырабляе 70% рухавікоў адносна да ўсіх маторабудаўнічых заводаў краін СНД, вырабляючых рухавікі сельскагаспадарчага назначэння. Найбуйнейшым прадпрыемстваў галіны з’яўляецца машынабудаўніцтва “Гомсельмаш” і “Лідсельмаш”

Прадстаўлена 32 прадпрыемствамі, а таксама спецыялізаванымі канструктарскімі бюро, навукова-вынаходніцкіх і праектарна-тэхналагічнымі арганізацыямі [4-226]. У турыстычных мэтах могуць выкарыстоўвацца прыблізна 10 заводаў, найбуйнейшыя з іх Беларусі Мінскі завод аўтаматычных ліній імя Машерава, Мінскі станкабудаўнічы завод імя Кастрычіцкай рэвалюцыі(вырабляе многааперацыйныя фрэзерна-расточныя станкі з лічбавым сістэмным кіраваннем)

Асноўнымі прадпрыемствамі з’яўляюцца Мінскі гадзіннікавы завод ( выпуск электронных кварцавых гадзіннікаў), “Экран” ( г Барысаў), Магілёўскі завод “Тэхнапрыбор”, “Белвар”

Уключае звыш 70 прадпрыемстваў. Беларусь займае лідзіруючую пазіцыю на тэлевізійным рынку СНД і краін Балтыі. У 2003 годзе было выраблена 624 тыс. тэлевізараў.Сучаснае тэлевізійная вытворчасць прадстаўлена ў Беларусі ВА” Гарызонт”, ВА “Віцязь”. Як высокатэхналагічныя прадпрыемствы могуць выклікаць цікавасць заводы “Радыёхваля”, “Інтэграл”, “Маналіт”(Магілёў) Можа выклікаць цікавасць

важнейшая галіна наўкаёмкага комплексу Беларусі, спецыялізуецца на вытворчасці: касмічнай і авіяцыйнай тапаграфічнай апаратуры; кінаапаратуры; фатаграфічных комплексаў;прыбораў з выкарыстаннем лазераў, оптыка-электроннага абсталявання для бранятанкавай тэхнікі. Лідскі завод “ Оптык”, “Зеніт” Вілейка, “Свет”, “Дыяпраектар” Рагачоў.

З турыстычнага пункту гледжання можна выкарыстоўваць буйнейшыя заводы такія як:“Амкадор”(Мінск), завод “Магілёўтрансмаш”, ліфтабудаўнічы “Магілёўліфтмаш”, Беларускі экскаватарны завод ( г.п. Кахонава Віцебская вобласць)

Мінскі завод халадзільнікаў АА “Атлант”

Металургія Металургія прадстаўлена 17 прадпрыемствамі чорнай металургіі і 6- каляровай.Вытворчасць прадукцыі чорнай металургіі ў асноўным(82% агульнага аб’ёма галіны) сканцэнтравана на Беларускім металургічным заводзе(РУП “БМЗ”, г. Жлобін). Яго першая чарга была здадзена ў эксплуатацыю ў 1984 г., завершана будаўніцтва ў 1991 г. Упершыню ў сусветнай практыцы ва ўмовах аднаго прадпрыемства створаны і асвоены поўны тэхналагічны цыкл – ад выплаўкі сталі ў электрапечах да атрымання складанай гатовай прадукцыі. Цікавасць могуць выклікаць: Магілёўскі металургічны завод, Рэчыцкі метызны завод.
Хімічная і нафтахімічная

Колькасць прадпрыемстваў – 75. [4-242]. Асноўныя прадпрыемствы гэтай спецыялізацыі былі пабудаваны ў Беларусі ў апошнія 40-45-гг. Многія з іх будаваліся на базе перадавых на той час тэхналогій замежных фірм.

“ Беларуськалій” створана ў 1975 г. і аб’яднае 4 калійных камбіната. Мае вялікую тэрыторыю і сістэму шахт, частку з якіх можна выкарыстоўваць у турыстычных мэтах. Хімічнае прадпрыемства Гродзенскі “Азот”, найбуйнейшае ў Беларусі; Гомельскі хімічны завод - фасфатныя угнаенні.(вытворчасць злучана з вялікай колькасцю адходаў і напружаннем экалагічнай абстаноўкі ў Гомелі); “Палімір” у Наваполацку – высокааўтаматызаванае прадпрыемства, якое вырабляе поліэтылен, акрылавыя валокны; “Лакафарба” ў Лідзе; “Белшына” (Бабруйск)

Лёгкая прамысловасць

функцыянуюць 450 прадпрыемства. Галіна перажывае крызіс.

Тэкстыльныя прадпрыемствы: “Аршанскі льнокамбінат”; “ААА “ Світанак”; ААА “Віцебскія дываны”, “Брэсцкія дываны”

С.Г. і харчовая Цікавасць могуць прадстаўляць буйнейшыя калгасы і гаспадаркі, у складзе аб’яднання “ Дзяржрыбхоз” 19 сажалкавых гаспадаркі і 5 рыбакамбінатаў; кандытарскія камбінаты “Камунарка”, “Спартак”; лікёра-гарэлачныя заводы, якія ёсць ва ўсіх абласных цэнтрах
Будаўнічыя матэрыялы “Беларускі цэментны завод” ( г Касцюковічы) – 1,2 млн. т. у год, “Крычаўцаменташыфер” ( г. Крычаў) – уведзены ў эксплуатацыю ў 1933 г. Найбуйнейшы вытворца плітак шыферу ў год.; “Гомельшкло” (сумарны выраб шкла склаў 12,2 млн. м2) З канца 1996 г. пачалося вытворчасць паліраванага шкла на расплаўцы металаў. Гэта трэццяе ў свеце па магутнасці прадпрыемства; высокамастацкія хрустальныя вырабы вырабляюцца на шклозаводзе “Нёман” ( Бярозаўка); Барысаўскі хрустальны завод. Фарфорава-фаянсавыя заводы дзейнічаюць у Мінску і Добрушы. Завод “Керамін”
Тарфяная

Прамысловая здабычы торфу на тэрыторыі Беларусі вядзецца з канца 19 ст., торфабрыкет пачалі вырабляць з 1900 г..У нашыя часы тарфяная прамысловасць прадстаўлена 37 прадпрыемствамі, большасць з якіх былі пабудаваны у 50-60-е гг 20 ст. Да 1960 г. торф з’яўляўся асноўным відам паліва, на ім працавала большасць электрастанцый. Аднак далей здабыча торфу як паліва зніжаецца: у 1970 г. яна склала 9.2 млн., 1990 – 3,4, у 2003 – 1,8 млн. Аб’ектамі, якія могуць прадстаўляць інтарэс для турыстаў можна вылучыць найбуйнейшыя аб’екты мінулай і сённяшняй здабычы - буйныя торфапрадпрыемства з фрэзерным спосабам здабычы – “Смалевічскае”, “Сергеяўскае” у Мінскай вобласці, “Дняпроўскае” у Магілёўскай, “Светлагорскае” у Гомельскай; торфабрыкетныя заводы - “Віцебскі” і “Усвіжбук” у Віцебскай.

На прыкладзе дадзеных аб’ектаў неабходна уздымаць экалагічную тэму і вынікі здабычы торфу на Палессі( пясчаныя бураны, парушэнне гідра-і біобалансу)

У якасці турыстычных аб’ектаў былі разгледжаны самыя буйныя прадпрыемства краіны, аднак магчыма арганізацыя ў межах шырока распаўсюджаных у рэспубліцы горна-прамысловых вытворчых комплексаў і рэканструяваных апасля здабычы карысных выкапняў другасных геатэхнічных сістэм. Прыкладам арганізацыі экскурсійнага наведвання можа служыць найбуйнейшае ў Беларусі распрацоўваемае месцанараджэнне мела “Рось” каля г. Ваўкавыска, прадстаўляючага сабой серыю выпрацаваных і абваднённых кар’ераў, глыбінёй 60-65 м., тут жа выяўлены ў ходзе здабычы мела стаянка першабытнага чалавека. Геалагічнае абнажэнне “Рось” з’яўляецца помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. Магчыма арганізацый экскурсій на цэментна-шыферны камбінат г. Крычава і адпрацаваныя і абваднённа-рэкультывіраваныя кар’еры. Найбуйнейшы з іх – глыбінёй 25 м. і празрыстасцю вады 7 м. ператвораны ў рэкрэацыйную зону г. Крычава.Так як прыведзеныя параметры новаўтворанага вадаёма параўнальна з аналагічнымі паказальнікамі возера Нарач.

Асаблівы інтарэс для арганізацыі экскурсійнага абслугоўвання прадстаўляе найбуйнейшы ў Эўропе Беларускі цэментны завод (БЦЗ), размешчаны ў непасрэднай блізасці ад г. Касцюковічы Магілёўскай вобласці. Гэтае прадпрыемства пабудавана з выкарыстаннем навейшых тэхналогій, у якасці сыр’евой базы выкарыстоўваецца месцанараджэнне карбонавых парод, здабываемых кар’ерна-атвальным спосабам. Інтарэс прадстаўляюць не толькі навейшыя тэхналогіі завода, аднак і маштабы прамысловай вытворчасці, пераўтварэння прыроднага ландшафту і экалагічныя вынікі горна-прамысловай вытворчасці раёну. У структуры БЦЗ маецца камфартабельная гасцініца ў г. Касцюковічы, а таксама комплекс памяшканняў, прыстасаваных для арганізацыі навуковых семінараў [8-29]. Арганізуемыя экскурсіі могуць змяшчаць матэрыял аб новаўтворанных прамысловай здабычай мела і далейшай рэкультывацыяй прыродна-тэхнагенных аб’ектаў, развіваючы кругагляд экскурсантаў, фарміруючы беражлівае і канструктыўнае стаўленне да навакольнага асяроддзя.

Ва ўмовах нарастання пагрозы глабальнага экалагічнага крызісу праблемы Чарнобыльскай катастрофы выйшлі за рамкі ўнутранных праблем рэспублікі. Вынікі чарнобыльскай катастрофы вывучаюцца спецыялістамі і вучонымі розных краін. Пры вывучэнні турыстычнага патэнцыялу неабходна ўлічваць магчымасць выкарыстання тэрыторый поўдня і поўдня-усхода Беларусі для развіцця традыцыйных форм турыстычнай дзейнасці. Таму важным падаецца альтэрнатыўны пошук прыярытэтаў ў выкарыстанні турыстычных рэсурсаў гэтых рэгіёнаў. Адным з такіх накірункаў можа стаць экстрымальны індустрыяльны турызм ў раёнах з радыяктыўным забруджаннем. Адпаведна з загадам Савета Міністраў БССР ад 24.02.1988 г. на найбольш забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі поўдня-усхода Беларусі (у 10- і 30 кіламетровых зонах вакол чарнобыльскай АЭС) створаны Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Умелая арганізацыя экскурсійнага наведання тэрыторыі запаведніка прадстаўляе магчымасць ацаніць маштабы і вынікі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, зразумець кволасць неабароненасць прыродных комплексаў. Такая мажлівасць магла б зацікавіць не толькі айчынных, аднак і замежных турыстаў(канферэнцыя). Тураператарская дзейнасць па фарміраванню, прадвіжэнню і рэалізацыі гэтага турыстычнага прадукту можа актывізавацца шляхам усталявання дзелавых кантактаў з навуковымі ўстановамі і навуковымі цэнтрамі блізкага і далёкага замежжа.

Для індустрыяльнага турызму могуць быць выкарыстанымі аб’екты няскончанага будаўніцтва. Па стану на 1 студзеня 2004 г. у няскончанымі будаўніцтве(без уліку індывідуальных забудоў) знаходзілася 15573 аб’екта вытворчага і невытворчага назначэння (51,7% складаюць вытворчыя аб’екты).[4-293]

Цікавасць могуць прадстаўляць разнастайныя аб’екты сферы паслуг. Тым не менш трэба разумець, што вытворчы працэс на некаторых аб’ектах можа быць не цікавым ці не можа быць яскрава паказаны. Прыкладам могуць быць бібліятэкі, калі не ўлічваць новы будынак Нацыянальнай Бібліятэкі адметны новымі тэхналогіямі, ці ўніверсітэты, якія збольшага могуць быць цікавы толькі ў адукацыйных мэтах, аднак не ў галіне арганізацыі сваёй працы. Цікавасць для індустрыяльнага турызму, наведваючыя аб’екты прадстаўляюць з пункту гледжання арганізацыі працэсу стварэння паслуг.

Табліца 4

База невытворчых рэсурсаў індустрыяльнага турызму ў Беларусі

Аб’екты Асаблівасці і прыклады
Тэле-і радыёіндустрыя Студыя “Белтэлерадыёкампаніі”, кінастудыя “Беларусьфільм”, студыі радыёстанцыі
Тэатральныя аб’екты 28 прафесійных тэатраў. Цікавасць могуць прадстаўляць лялечныя тэатры.
Цыркі і заапаркі Найбуйнейшыя Мінскі цырк і заапарк
Транспарт Цягніковыя, аўтобусныя, тралейбусныя дэпо буйных памераў, Мінскае метро, авіяцыйныя палігоны, аэрапорт Мінск-2
Ваенныя аб’екты Буйнейшыя ваенныя палігоны.

Беларусь мае вялікі патэнцыял у арганізацыі індустрыяльнага турызму, што злучана з адметнасцю шматлікіх прамысловых аб’ектаў і антрапагеннымі ландшафтамі. На картасхеме індустрыяльных маршрутаў абазначаны, на пункт гледжання аўтара курсавой, найбольш цікавыя маршруты тураў [дадатак 3]

 Як можна зазначыць абсалютная большасць з іх знаходзіцца ў Мінску і усходніх частках Гомельскай і Магілёўскай вобласці, уключая Гомель і Магілёў. На сённяшні момант Індустрыяльны турызм у Беларусі можа быць разлічаны на замежных турыстаў, асабліва з краін Заходняй Эўропы, і на айчынных турыстаў з буйных гарадоў, прадстаўнікоў актыўнай часткі грамадства, студэнцтва. Тэрытарыяльна рэсурсная база індустрыяльнага турызму супадае ці знаходзіцца ў адлегласці 40-70 км. ад гарадоў - патэнцыйных спажыўцоў індустрыяльных тураў: Магілёва, Гомеля, Віцебску.

Так, у непасрэднай блізасці з Магілёвам знаходзіцца г. Касцюковічы, дзе знаходзіцца буйнейшы цэменты завод у Эўропе, недалёка, у Крычаве знаходзіцца цамента-шыферны камбінат, ландшафт мае цікавыя асаблівасці тэхнагеннага ўплыву, якія былі апісаныя раней. Сам Магілёў прадстаўляе непасрэдны інтарэс: Магілёўскі аўтамабільны завод, “Магілеўліфтмаш”, навуковае аб’яднанне “Маналіт”, Магілёўскі металургічны завод і г.д. Недалёка ад Магілёва знаходзіцца буйнейшая ў Беларусі Чыгірынская ГЭС. У Гомелі знаходзяцца буйнейшыя прадпрыемствы Беларусі, такія як: “Гомсельмаш”, “Гомельшкло”і г.д. Недалёка ад Гомелю знаходзяцца цікавыя для наведання гарады: Жлобін з металургічнай прамысловасцю, Рэчыца, Мазыр з нафтапрамысловасцю. Недалёка знаходзіцца Палескі радыяцыйны запаведнік і “Зона адчужэння”.

Цікавым могуць быць прадстаўлены маршруты Мінск-Гомель і Мінск-Магілёў, якія праходзяць праз прамысловыя гарады, такія як Бабруйск з нафтахімічнай прамысловасцю, Жлобін у накірунку Гомеля і Барысаў, Жодзіна з “Белаз” у накірунку Магілёва.

Цікавым можа быць арганізацыя тураў паміж Віцебскам і Наваполацкам, як паміж буйнейшымі цэнтрамі электроннай і нафтахімічнай прамысловасці. Так, туры ў Полацк могуць уключаць і падарожжы ў Наваполацк, паказваць гістарычнае і сучаснае. Заўжды цікавасць прадстаўляе г. Салігорск і аб’екты “Беларуськалій” такія як, асабліва Салігорскія шахты.

Мінск як найбольш прывабны горад для арганізацыі індустрыяльных тураў (тут размешчана большасць флагманаў беларускай прамысловасці) знаходзіцца ў цэнтральнай частцы рэспублікі ў 3-5 гадзіннай дасягальнасці амаль з любой кропкі Беларусі. Індустрыяльныя туры па Мінску могуць уключаць розныя вытворчыя аб’екты такія як Мінскі завод халадзільнікаў “Атлант”, навукова-вытворчае аб’яднанне “Інтэграл” і г.д. Аднак трэба зазначыць і на такія аб’екты як Мінскае метро пры магчымасці наведання яго дэпо, Аэрапорты “Мінск 1” і “Мінск 2”, могілкі кранаў, падземныя камунікацыі, дахі мінскіх дамоў, тэлевышка і г. д.


Заканчэнне

Беларусь мае вялікі патэнцыял у арганізацыі індустрыяльнага турызму. Інтарэс могуць прадстаўляць шматлікія прамысловыя прадпрыемствы і ландшафты, змянённыя ў выніку тэхналагічнай дзейнасці. Нашмат менш аб’ектаў можа быць выкарыстана ў турыстычных мэтах у невытворчай сферы эканомікі Беларусі. Беларуская турыстычная галіна не мае дастаткова вопыту арганізацыі індустрыяльных тураў ва ўмовах рыначнай эканомікі. Таму крайне важным прадстаўляецца вывучэнне замежнага вопыту, які налічвае ўжо больш 30 гадоў, параўнанне ўмоў, асаблівасцей, прыкладаў вырашэння праблем. Першапачатковую ролю выконвае вывучэнне турыстычнага попыту, тэндэнцый і моды ў сучасным грамадстве як Беларусі, так блізкага і далёкага замежжа, і адпаведнае вылучэнне мэтавай групы “сваіх” турыстаў. Масавых вытворчыя экскурсій БССР не адпавядаюць сучаснай індывідуалізацыі тураў, імкнення да актыўнага адпачынку. Тым не менш, вопыт, які застаўся ад іх правядзення можа быць трансфармаваны адпаведна новым інтарэсам турыстаў, уключаць савецкую тэматыку тураў, арганізацыю працы мінулага.

На сённяшні момант у Беларусі галоўнай праблемай арганізацыі індустрыяльных тураў з’яўляецца слабая матывіраванасць прадпрыемстваў у арганізацыі турыстычнай дзейнасці. Турыстычным фірмам прыходзіцца ўзгадняць шмат фармальнасцей з кіраўніцтвам прадпрыемстваў, што забірае шмат часу і адмоўна адгукаецца на прапанове гэтай турыстычнай паслугі. Турыстычныя фірмы не бяруцца арганізоўваць туры без заказу з боку групы турыстаў. Такім чынам турысты абіраюць самаарганізацыю сваіх вандровак і наведваюць індустрыяльныя аб’екты самастойна і часам нелегальна.

Каб не губляць пэўную частку рынку, якая уключала б індустрыяльныя туры, павінна ажыццяўляцца падтрымка з боку дзяржавы, якая б змагла стаць галоўным матэватарам для прадпрыемстваў.

Лічба турыстычных наведванняў індустрыяльных аб’ектаў у Франціі, Вялікабрытаніі сведчаць аб вялікім патэнцыяле індустрыяльнага турызму. Ён пачынае распаўсюджвацца ў краінах Усходняй Эўропы і Паўднева-усходняй Азіі. Беларусь можа заняць сваё месца ў сусветнай прапанове індустрыяльнага турызму.


Спіс літаратуры

1.                 Elspeth Ann Frew Industrial Tourism: A Conceptual and Empirical Analysis: Victoria University of Technologies, 2000 – 264p.

2.                 Gunn, C.A. (1988). Vacationscape: Designing Tourist Regions (second ed.). New York

3.                 Гецевич Н.А. Основы экскурсоведенья: учеб. Пособие. – МН., 1988. – 160 с.

4.                 Национальная экономика Беларуси: Потенциалы. Хозяйственные комплексы. Направления развития. Механизмы управления: учеб. пособие/ под общ. Ред. В.Н. Шимова. – МН.:БГЭУ, 2005. – 844 с.

5.                 Основы географии туризма и экскурсионного обслуживания: Учеб. Пособие/ Пирожник И.И. –Мн.: Минск, 1985-253 с.

6.                 Основы экологического туризма: учеб. Пособие/ Дроздов А. В. – Мн.: Москва, 2005. – 271 с.

7.                 Социально-экономическая география Республики Беларусь: Учеб. пособие/ Кириенко Е.Г. ―Мн.: Аверсэв, 2003. ―400с.

8.                 Туризм: практика проблемы перспективы/ Научно-практическая конференция, Минск, БГЭУ: 2001.

9.                 Эканамічная гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. / Пад рэд. В.І. Галубовіча. – Мн.: Экаперспектыва, 1999. – 446 с.

10.            http://www.centrovolta.it/laviadellenergia/inglese/turismo/index.htm

11.            http://countries.tourpost.ru/21/959_1.php

12.            http://www.grandtour.belhost.by/listview.php?file=school

13.            http://www.industrieeltoerisme.nl

14.            http://www.sgu.ru/faculties/historical/sc.publication/tourism/

15.            http://sputnik2004.narod.ru/page4.htm


Информация о работе «Індустрыяльны турызм ў Беларусі»
Раздел: Физкультура и спорт
Количество знаков с пробелами: 68340
Количество таблиц: 5
Количество изображений: 2

0 комментариев


Наверх