4. Месца рэлігіі ў духоўным жыцці Рэспублікі Беларусь: узаемаадносіны дзяржавы і царквы

Пасля распаду СССР і краху камуністычнай ідэалогіі грамадзяне набылі рэальныя правы і свабоды, у тым ліку на права на свабоду веравызнання. У 1992 г. быў прыняты закон Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях», які паспрыяў ажыўленню дзейнасці ўсіх канфесій і іх паслядоўнікаў. Канчатковае замацаванне свабоды сумлення адбілася ў артыкуле 31 прынятай у 1994 г. Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой, акрамя іншага, падкрэслена свецкасць дзяржавы і роўнасць усіх рэлігій перед законам.

Разам з вяртаннем храмаў веруючым вярталася і грамадскае прызнанне рэлігіі як духоўнай каштоўнасці, а больш за 3 200 рэлігійных арганізацый (манастыры, місіі, брацтвы, сястрыцтвы, навучальныя ўстановы) ператвараліся ў важны фактар грамадскага жыцця. Паводле сацыялагічнага апытання насельніцтва, здзейсненага ў 2006 г., 58, 9 % жыхароў назвалі сябе веруючымі 25 канфесій, у тым ліку – праваслаўнай 76, 2, каталіцкай – 9, 3, пратэстанцкай – 1, 8, іншых – 1, 7 %.

Асноўную ролю ў рэлігійным жыцці нашай краіны займае Беларуская праваслаўная царква (БПЦ), якая на 1 студзеня 2009 г. аб'ядноўвала 1473 прыходы, 11 епархій, 5 навучальных устаноў, 31 манастыр, 14 брацтваў, 9 сястрыцтваў. Начале з ёй 1 274 храмаў дзейнічаюць і яшчэ 152 будуюцца. Асобна існуюць 32 абшчыны стараабрадцаў з 27 культавымі будынкамі.

У склад рымска-каталіцкай царквы (РКЦ) уваходзяць чатыры епархіі з 467 абшчынамі. РКЦ належаць 9 місій, 8 кляштараў, 451 касцёл. 35 касцёлаў – у стадыі будаўніцтва. Да пратэстанцкіх арганізацый 14 накірункаў належаць 992 абшчыны, 22 аб’яднанні, 22 місіі і 5 навучальных устаноў. У трох іўдзейскіх рэлігійных аб’яднаннях налічваецца 46 абшчын, якія валодаюць 7 культавымі будынкамі. На Беларусі таксама дзейнічаюць 24 мусульманскія абшчыны, у распараджэнні якіх маюцца 6 мячэцяў.

Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях», сярод усіх канфесій роля РПЦ у гістарычным станаўленні і развіцці беларускага народа прызнаецца вызначальнай. Адсюль і асобае да яе стаўленне з боку дзяржавы. Так, на выкананне Праграмы па адраджэнні Жыровіцкага манастырскага комплексу і Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі са сродкаў рэспубліканскага бюджэту выдаткавана 5, 1 млрд руб. Тым не менш БПЦ не мае ніякіх прававых пераваг перад іншымі – каталіцкай, пратэстанцкай, іўдзейскай і мусульманскай, месца якіх у духоўным жыцці таксама неаддзельныя ад агульнай гісторыі Беларусі і яе народа.

З моманту набыцця Рэспублікай Беларусь рэлігійнае жыццё характарызуецца стабільнасцю і ўстойлівым развіццём унутры рэлігійных канфесій. Таму ж спрыяе палітыка дзяржавы, якая накіравана на ўмацаванне міра і згоды паміж вернікамі. Акрамя таго, яна зацікаўлена ў супрацоўніцтве з тымі канфесіямі, з якімі звязана гісторыя і культура беларускага народа і яго дзяржаўнасць. Так, у 2003 г. было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і БПЦ у галіне сацыяльна важных галін жыцця грамадзян. Акрамя таго, Прэзідэнт А. Лукашэнка па вартасці ацэньвае ўклад БПЦ у мацаванне саюзных сувязей Беларусі і Расіі. Так, яго ўказам № 137 ад 1 сакавіка 2006 г. Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыяршаму Экзарху ўсёй Беларусі Філарэту было прысвоена званне Героя Беларусі.

У мэтах мацавання сувязей паміж усходнім славянствам і яго духоўнымі пастырамі Прэзідэнт А. Лукашэнка сустракаўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Алексіям II (кастрычнік 2008), а пасля яго смерці – з новым Патрыярхам Кірылам. Асобае міжцывілізацыйнае становішча Беларусі таксама патрабуе ўвагі і да асноўнай рэлігіі Захада – каталіцтва. З гэтай нагоды ў красавіку 2009 г. глава нашай дзяржавы прымаў Мітрапаліта Мінска-Магілёўскай архіепархіі РКЦ архіепіскапа Т. Кандрусевіча і ў тым жа месяцы нанёс візіт Папу Рымскаму Бенядзікту ХVІ.

Найвыразнейшая рыса беларускага менталітэту – талерантнасць – належным чынам выяўляе сябе і зараз, бо ў нашай краіне не назіралася і не назіраецца міжканфесійных канфліктаў. Характэрна, што духоўныя лідэры шукаюць шляхоў да сумеснага ўдзелу ў вырашэнні вострых сацыяльных праблем. Так, у лістападзе 2007 г. кіраўнікі хрысціянскіх канфесій Беларусі падпісалі «Дэкларацыю сацыяльнага партнёрства ў галіне ВІЧ/СНІД». Дзяржаўныя органы падтрымліваюць такія ініцыятывы. Напрыклад, у снежні 2008 г. у мэтах умацавання міра і згоды ў нашай краіне створаны Кансультатыўны міжканфесійный савет на чале з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Л. Гулякам.

Такім чынам, рэлігія ў жыцці беларускага грамадства займае значнае месца. Яе дабратворнае ўздзеянне выяўляецца ва ўзрастанні духоўных патрэб людзей, іх непрымірымым стаўленні да гвалту, несправядлівасці, абыякавасці, алкагалізму і іншых сацыяльных хібаў. У адрозненні ад СССР-БССР, Рэспубліка Беларусь не ставіць на мэце знішчэнне рэлігійнага светапогляду. Захоўваючы свой свецкі характар, яна абапіраецца на маральны патэнцыял традыцыйных для Беларусі рэлігійных арганізацый, супрацоўнічае з імі ў сферы дабрачыннасці, барацьбы са злачыннасцю, наркаманіяй, іншых асацыяльных з'яў. Іх узаемаадносіны характызуюцца партнёрствам, агульным клопатам аб дабрабыце людзей і грамадзянскім міры, што з’яўляецца дадатковым доказам існавання ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці.


Информация о работе «Сацыяльна-эканамічнае і духоўна-культурнае развіццё Рэспублікі Беларусь на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў»
Раздел: История
Количество знаков с пробелами: 36239
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
125056
0
0

... , што аднаўляецца з пакалення ў пакаленне. С.Будны не толькі адхіляе пісанне, але прапануе сваё тлумачэнне. Будны на падставе Апакаліпсіса Іаана, г. зн. тэксту Евангелля, адхіляе боскасць Хрыста 3 твораў Буднага, якія захаваліся, не відаць, як ён тлумачыў вераванне аб тым, што Хрыста, простага чалавека, сталі абагатвараць. У кнізе «Аб дзвюх прыродах» Будны спыніўся на гісторыі ўзнікнення веры ў ...

Скачать
28802
0
0

... кажучы, мёртвым стылям пэўных няпоўнафункцыянальных моў, магчымасць далучэння да якіх для беларускай мовы зусім не выключана без кардынальных змен у сучаснай моўнай палітыцы Рэспублікі Беларусь. У сучаснай беларускай тэрміналогіі ўжо існуе пласт тэрмінаў, якія пры сваёй адпаведнасці зместу паняццяў, рэалій і заканамернасцям сучаснай беларускай мовы ўспрымаюцца як штучныя (часам ацэньваюцца носьбі ...

Скачать
105105
0
0

... кардынальна адрознівалася ад праграмы бальшавікоў. У 1918 г., у час нямецкай акупацыі, Гарун рэдагаваў газету «Беларускі шлях». У жніўні 1919 г. узначаліў Часовы беларускі нацыянальны камітэт, які ўключаў радных Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, прадстаўнікоў Культурна-асветнага таварыства, Хрысціянска-дэмакратычнай злучнасці, Першага таварыства драмы і камедыі, Вучыцельскага беларускага хаў ...

Скачать
21608
0
0

... прадстаўлены 50 дэлегатамі на першым славянскім кангрэсе Лацінскай Амерыкі (1943 г.). Па яго рашэнню быў створаны Славянскі саюз у Аргенціне, членамі якога сталі практычна ўсе беларускія арганізацыі краіны. Другая сусветная вайна выклікала трэцюю хвалю эміграцыі. Беларусь, якая была арэнай жорсткіх ваенных дзеянняў, працяглай акупацыі яе тэрыторыі фашысцкімі захопнікамі, гэтыя працэсы закранулі ...

0 комментариев


Наверх