2.2 Класіфікацыя складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў залежнасці ад сродкаў сувязі паміж часткамі

Зыходзячы з фактычнага матэрыялу, сабранага на базе твора У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім", можна зрабіць вывад пра тое, што найбольш распаўсюджаным злучнікам, які ўжываецца для сувязі галоўнай і даданай частак у складаназалежных сказах, з’яўляецца злучнік калі. Дадзены факт можна праілюстраваць наступнымі прыкладамі:

Яны пайшлі ў лазню ўдвух, калі стары адчуў набліжэнне смерці [1; С. 11];

А калі нас не будзе, яна ўсё яшчэ будзе бегчы далей і далей, да апошняга далёкага мора [1; С. 13];

Ты шэсць год таму роў, калі цябе да нас прывезлі [1; С. 15];

Калі Павел і Алесь вярнуліся да прызбы, дзед сядзеў ужо з пацьмянелай, залапанай лірай на каленях [1; С. 18];

І апынуўся на скрыжаванні якраз тады, калі на Раўбічавай званіцы звон пачаў быць [1; С. 33];

І радасна стала ўсім, калі хлопец выйшаў на бераг і абое пайшлі дахаты [1; С. 34];

Нех толькі пані не лае Выбіцкага, калі ў дзіцяці забаліць галоўка [1; С. 41];

Прайшоў той час, калі на зямлі былі толькі Адам і Ева [1; С. 42];

Яго не адпусцілі нават тады, калі Алесь трапіў на дзядзькаванне [1; С. 64];

Англічаніна і настаўніка дзяржаўнай мовы бацька абяцаў запрасіць толькі ўвосень, калі прадасць ураджай [1; С. 65];

І гэта адбывалася ў той час, калі па ўсім Прыдняпроўі звычаёвае права прадугледжвала 2 дні паншчыны [1; С. 111];

Вёска спала, калі Лапата ехаў вуліцай [1; С. 122];

Маці, калі была маладая, часамі ціхутка спявала на прызбе [1; С. 130];

Калі завознікі паехалі, млынар пайшоў да імшаніка [1; С. 293];

Сонца села, калі яны звярнулі з загоршчынскай дарогі на вузейшую, якая вяла на Раўбічы [1; С. 136];

Паскараў усё гэта дзень, калі пан Юры збіраўся на першае сапраўднае паляванне [1; С. 147];

Урэшце, калі прыбралі са стала, матуля сказала [1; С. 155];

Калі князь выпадкова аказаўся побач, яна не вытрымала [1; С. 161];

Падлічылі шары позна ўвечары, калі за вокнамі ўжо гарэлі гарадскія агні [1; С. 233].

Таксама дастаткова часта (але значна радзей за папярэднюю групу) ўжываецца дзеля сувязі галоўнай і даданай частак складаназалежных сказаў злучнік пакуль. Так, зафіксаваны наступныя прыклады, што пацвярджаюць названы факт:

Доўга нічога не мог даведацца, пакуль адна старая не расказала [1; С. 9];

Паслухайце, пакуль нашы не вернуцца [1; С. 19];

Або, можа, вам сапраўды цяжка, а пакормнае і дзядзькавае, пакуль не аддасцё мяне, не належыцца [1; С. 28];

Яна ж таксама з вуніятаў была, аж пакуль іх ад вуніі не адвялі [1; С. 31];

І так будзе, пакуль я не знайду таго, каго палюблю [1; С. 63];

Заўтра іх (валасы) падкароцяць, і такімі яны будуць, пакуль ты не станеш сапраўдным мужам [1; С. 79];

Увесь час, пакуль цягнуўся памол, завознікі і млынар не абмовіліся і словам [1; С. 138];

Так цягнулася доўга, аж пакуль у Загоршчыне, Азярышчы, Вежы, Святым і іншых вёсках, не зараўлі гарматы [1; С. 159];

Ён сядзеў так і чакаў, аж пакуль старая нянька Яўдоха не падышла да яго [1; С. 171];

І ўвесь час, пакуль ён, знешне спакойны, хаваў яе, прымаў спачувальнікаў і насіў жалобу, у душы яго жыў нясцерпны гнеў [1; С. 172];

Тэкля не магла пачакаць, пакуль паедуць [1; С. 345];

Пакуль на бабінцы рыхтаваліся, матуля з кумою пайшлі па цвінтары прайсціся [1; С. 310];

Звер ніколі не бяжыць з лежкі, пакуль не крычаць загоншчыкі [1; С. 284].

Дастаткова невялікай у колькасных адносінах з’яўляецца група складаназалежных сказаў, дзе галоўная і даданая часткі звязваюцца паміж сабой злучнікам як. Да гэтай жа групы можна аднесці сказы з састаўнымі злучнікамі пасля таго як, перад тым як:

Было гэта праз некалькі год пасля таго, як Прыдняпроўе адпала ад"Кароны" [1; С. 8];

Дзяўчына была б, ды певень закукарэкаў, як мелася раджаць [1; С. 27];

Цяпер, пасля таго як я нагадаў вам гэта, мы можам пачаць балаціроўку, панове [1; С. 233];

Выкладчык, перад тым як скончыўся курс, рабіў агляд літаратуры [1; С. 332].

Акрамя адзначаных вышэй простых і састаўных злучнікаў для сувязі частак у складаназалежным сказе з даданымі часкамі часу могуць ужывацца і некаторыя часціцы. Так, у зафіксаваным намі матэрыяле, часцей за ўсё для сувязі частак у складаназалежных сказах выкарыстоўваюцца часціцы толькі, ледзь толькі:

Аддавалі, бывала, як толькі чатыры гады дзіцяці споўніцца [1; С.18];

А потым, раніцай на касьбе, як толькі бацька адвернецца, дык ты галаву ў кусты і драмаць [1; С. 25];

І вось, як толькі сын перастаў патрабаваць увагі, пачалося згасанне [1; С. 165];

І толькі пачуўся стрэл Кандрація, ён зразумеў, што трэба пачынаць [1; С.279].

Акрамя адзначаных вышэй прыкладаў, можна назваць адзінкавы выпадак ужывання злучніка перш чым:

І, перш чым ён паспеў працягнуць да яе руку, яна скочыла ўбок [1; С. 105].



Информация о работе «Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 39607
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
168412
14
0

... прыназоўнікаў Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай, па-над лугам. Незалежна ад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускай мове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнем травы. 15.2 Правапіс некаторых злучнікаў Складаны злучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пі ...

0 комментариев


Наверх