Змест

Уводзіны

Глава 1. Складаназалежныя сказы з даданымі часу ў межах складаных сказаў

1.1 Агульнае паняцце складаназалежнага сказа

1.2 Роля падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў у складаназалежным сказе

1.3 Асноўныя адметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу

Глава 2. Складаназалежныя сказы з даданай часткай часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"

2.1 Складаназалежныя сказы з даданай часу ў творы з пункту погляду адносін адначасовасці – неадначасовасці

2.2 Класіфікацыя складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў залежнасці ад сродкаў сувязі паміж часткамі

2.3 Класіфікацыя сказаў у залежнасці ад адносін паміж часткамі

Заключэнне

Спіс літаратуры


Уводзіны

Калі гаварыць пра складаназалежныя сказы ў цэлым, то трэба адзначыць, што яны характарызуюцца разнастайнасцю будовы, відаў адносін паміж часткамі і сродкаў іх сувязі. Адзінай класіфікацыі гэтых сказаў не існуе. У беларускім мовазнаўстве найбольш пашырана структурна-семантычная класіфікацыя, якая ўлічвае структуру прэдыкатыўных частак і характар адносін паміж імі. Згодна з гэтай класіфікацыяй выдзяляюцца наступныя віды даданых частак: дзейнікавыя, выказнікавыя, азначальныя, дапаўняльныя, акалічнасныя (месца, часу, прычыны, мэты, умовы, выніку, уступкі, спосабу дзеяння, меры і ступені), параўнальныя, далучальныя.

Актуальнасць тэмы, абранай намі для даследавання ў дадзенай курсавой рабоце, тлумачыцца, у асноўным, недастатковай распрацаванасцю яе ў лінгвістычнай літаратуры. Так, калі рабіць агляд літаратуры адпаведна тэмы даследавання, то трэба спыніцца на некаторых аўтарах, якія займаліся даследаваннем праблем складаназлучаных сказаў. Адным з вядучых у гэтай галіне з’яўляецца даследчык Шэмет Т.Я. Вядомы работы названага аўтара, у якіх ён спыняецца на аналізе складаназалежных сказаў ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем. Аўтара таксама цікавяць адхіленні ад моўных нормаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы. Яшчэ адна праца прысвечана парадку размяшчэння галоўнага і даданага сказаў у складаназалежных сказах ускладненай будовы з паслядоўным падпарадкаваннем.

Акрамя Шэмета Т.Я. пытаннямі ўжывання і функцыянавання складаназалежных сказаў займаўся Тулуш Т.І. Так, у прыватнасці, аўтар разглядае складаназалежны сказ як сродак інтэнсіфікацыі кампанентаў выказвання.

Такім чынам, вельмі абмежаванае кола даследчыкаў ставяць за мэту вывучэнне складаназалежных сказаў наогул і складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў прыватнасці, што пацвярджае важнасць і надзённасць вывучэння акрэсленай у тэме даследавання праблемы.

Прадметам даследавання курсавой работы з’яўляецца твор У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

Аб’ект даследавання і можна акрэсліць наступным чынам: складаназалежныя сказы з даданымі часткамі часу ў творы.

Мэтай дадзенай курсавой работы з’яўляецца аналіз складаназалежных сказаў з даданымі часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".

Адпаведна мэце выдзяляюцца наступныя задачы:

1.         Прааналізаваць інфармацыю пра паняцце складаназалежнага сказа ў розных мовазнаўчых крынцах;

2.         Разглдзець асноўныя адметнасці складаназалежных сказаў з даданымі часу;

3.         Зрабіць класіфікацыю складаназалежных сказаў з даданымі часткамі часу ў творы У.Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім"

Для практычнай часкі курсавой работы намі было сабрана 105 сінтаксічных адзінак. На аснове акрэсленага фактаграфічнага матэрыялу былі зроблены пэўныя вынікі, распрацаваны пэўныя класіфікацыі сказаў.


Глава 1. Складаназалежныя сказы з даданымі часу ў межах складаных сказаў

1.1 Агульнае паняцце складаназалежнага сказа

Складаны сказ, у якім адна састаўная частка тлумачыць другую састаўную частку і звязана з гэтай часткай з дапамогай падпарадкавальнага злучніка ці злучальнага слова, называецца складаназалежным. Такім чынам, адна з састаўных частак складаназалежнага сказа семантычна і сінтаксічнав падпарадкавана другой частцы. Адносна незалежная частка атрымала назву галоўнай, а залежная ад яе называецца даданай. Семантычныя і сінтаксічныя адносіны паміж галоўнай і даданай часткамі афармляюцца з дапамогай розных сродкаў злучнікаў або злучальных слоў; суадносін формаў слоў у складзе галоўнай і даданай частак (трывальна-часавых суадносін дзеясловаў-выказнікаў); парадку размяшчэння галоўнай і даданай частак у складаназалежным сказе; інтанацыі і інш.

Даданая частка складаназалежнага сказа можа залежаць не толькі ад галоўнай, але і ад другой даданай часткі: Я наязджаў сюды кожнае лета, бо неяк палюбіў і ціхую раку, і лазнякі над ёю, і пясчаныя пагоркі, на якіх аж да самай восені хвалюецца пад ветрам жыта.

Да адной галоўнай часткі могуць адносіцца дзве (ці больш) даданыя, якія паясняюць у галоўнай адно і тое ж слова, або розныя: Суседка ўспомніць, як сама маю калыску калыхала, як прыгажэйшае імя яна мне колісь выбірала. Не трымаўся снег доўга і на дрэвах, што стаялі ўздоўж тратуараў, асыпаўся, як пясок, бо зямля пад дрэвамі дрыжала ад машын і трамваяў.

Даданая частка можа адносіца да якога-небудзь слова ў галоўнай частцы або да ўсёй галоўнай часткі ў цэлым: Ціхаплынная і спакойная рэчка, што палавініць вёску, хлынула на палеткі, лугі, агароды. Туман яшчэ не паспеў зусім асесці, хоць на вёсцы яго і не было ўжо. У першым сказе даданая частка адносіцца да слова рэчка і паясняе яго (рэчка якая?), у другім – да ўсёй галоўнай часткі (туман не паспеў асесці нягледзячы на што?)

У некаторых складаназалежных сказах даданая частка паясняе якое-небудзь слова ў галоўнай не непасрэдна, а праз указальнае слова, якое выконвае функцыю пэўнага члена сказа. У такім выпадку даданая частка раскрывае сэнс указальнага (адноснага) слова (там, тут, туды, тады, такі, столькі) і выконвае тую ж сінтаксічную функцыю, што і гэтае слова: Калі ж у крыўдзе мне сябры гразіліся падчас бацькамі, тады хацелася наўзрыд заплакаць шчырымі слязамі. Тады – акалічнасць часу і даданая частка акалічнасная часу. Яна ўбачыла наперадзе тое месца, дзе раней было сяло. Тое – азначэнне і даданая частка азначальная.

Наяўнасць у галоўнай частцы ўказальных слоў, якія не з’яўляюцца паўназначнымі, пазбаўляе галоўную частку сэнсавай закончанасці, робіць даданую частку абавязковай: Выйшла так (як іменна?), што Ціхамір яшчэ падлеткам паехаў жыць у Сібір, да дзядзькі, бацькавага брата.

Складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе якое-небудзь слова (указальнае слова, назоўнік, дзеяслоў, прыслоўе) у галоўнай частцы, называюцца сказамі з нерасчлянённай структурай: складаназалежныя сказы, у якіх даданая частка паясняе ўсю галоўную частку – сказамі з расчлянённай структурай.

Паміж галоўнай і даданай часткамі складаназалежнага сказа выражаюцца розныя адносіны: суб’ектныя, працэсуальныя, азначальныя, аб’ектныя, акалічнасныя. Так, у сказах з суб’ектнымі адносінамі даданая частка раскрывае сэнс дзейніка галоўнай часткі, а працэсуальная – выказніка, у сказах з аб’ектнымі адносінамі даданая частка з’яўляецца разгорнутым дапаўненнем пры дзеяслове – выказніку галоўнай часткі. Від сінтаксічных адносін паміж састаўнымі часткамі складаназалежнага сказа залежыць ад абедзвюх частак.

Словы, у якіх сувязь паміж даданай і галоўнай часткамі выражаецца пры дапамозе злучнікаў, называюцца сказамі са злучнікавым падпарадкаваннем, а сказы, у якіх даданая частка звязваецца з галоўнай пры дапамозе злучальнага (адноснага) слова, называюцца сказамі з адносным падпарадкаваннем.

У сказах з адносным падпарадкаваннем сувязь даданай часткі з галоўнай значна цяснейшая, чым у сказах са злучнікавым падпарадкаваннем. Для прыкладу варта параўнаць такія сказы: Ён здагадваецца, што я чытаю./ Ён ведае, што я чытаю.

Да злучальных слоў адносяцца займеннікі і прыслоўі які, каторы, чый, хто, што, колькі, дзе, куды, адкуль, як, чаму і інш. У большасці выпадкаў злучальныя словы маюць на сабе лагічны націск.

У галоўнай частцы складаназалежнага сказа могуць быць займеннікі і прыслоўі, якія канкрэтізуюцца ў даданай частцы. Яны з’яўляюцца адным з сінтаксічных сродкаў сувязі і выконваюць ролю ўказання на аб’ект дзеяння ці прыкметы, на розныя акалічнасці дзеяння і г.д. Такія ўказальныя словы і прыслоўі называюцца суадноснымі словамі.

Калі лексічнае значэнне суадносных слоў аслабляецца, то яны могуць поўнасцю адыходзіць к даданай частцы і станавіцца часткай складанага злучніка: таму што, для таго каб, у той час як, тады як.

У залежнасці ад адносін паміж састаўнымі часткамі складанага сказа і пэўных груп злучнікаў, злучальных слоў, вылучаюцца складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі, часу, месца, умовы, прычыны, мэты.

Складаназалежныя сказы з даданымі азначальнымі маюць у сваім складзе залежную частку, якая характарызуе прадмет, дзеянне, стан абазначаны пэўным словам галоўнай часткі: Вось тая хвоя з вехаю, ад якой трэба ступіць колькі крокаў направа; Вада збярэцца такая, што аднойчы разбурыць усё. Сродкам сувязі выступаюць злучальныя словы які (каторы), чый, што, хто, дзе, куды, адкуль, калі, як і злучнікі нібы, быццам, каб.

Залежная частка можа азначаць у галоўнай любы член сказа.

Розныя віды адносін паміж часткамі складаназалежных сказаў афармляюцца з дапамогай наступных сродкаў: падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў, указальных слоў, парадку размяшчэння частак, форм дзеясловаў-выказнікаў.

Даданая частка можа стаяць перад галоўнай, у сярэдзіне або пасля яе: Калі прыходзіць час класці ікру, вугор плыве са свайго возера ці рэчкі ў вялікую раку, пасля ў Балтыку, адтуль у Атлантычны акіян і ўрэшце дасягае змрочных глыбінь Саргасава мора. Ля ўзгорка, куды звозілі матэрыялы, усё часцей з усіх бакоў ішлі нагружаныя падводы. Я думаю, што птах забыўся пра сваё жыццё на Жураўліным балоце.

Месца даданай часткі ў адносінах да галоўнай не заўсёды з’яўдяецца свабодным. Так, у складаназалежных сказах з прычынна-выніковымі адносінамі даданая выніковая частка заўсёды знаходзіцца пасля галоўнай: Адкукавала зязюля, то хутка і восень.


Информация о работе «Аналіз складаназалежных сказаў у творчасці У. Караткевіча»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 39607
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
168412
14
0

... прыназоўнікаў Складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, па-за, па-над пiшуцца праз злучок: з-за хаты, з-пад Оршы, па-за школай, па-над лугам. Незалежна ад вымаўлення пішацца прыназоўнік з (прыназоўніка с у беларускай мове няма): зліваўся з шолахам лесу, з шапаценнем травы. 15.2 Правапіс некаторых злучнікаў Складаны злучнік таму што пішацца ў два словы. Вытворныя злучнікі затое, прычым, прытым пі ...

0 комментариев


Наверх