1.5 К. Чорны і руская літаратура

Л. Талстому лiтаратурная практыка абавязана пашырэннем прынцыпаў i прыёмаў выяўлення, значным паглыбленнем фiласофскага гучання твораў. Па сутнасцi, Л. Талстой сцвердзiў новы этап у развiццi прыгожага пiсьменства. У гiсторыi беларускай лiтаратуры выключнае значэнне адыграла творчасць К. Чорнага. Дзякуючы яму нацыянальная проза выйшла на якасна новы ўзровень у даследаваннi ўнутранага свету чалавека, вывучэннi яго свядомасцi. I па сённяшнi дзень творы К. Чорнага застаюцца ў беларускай лiтаратуры непераўзыдзенымi па глыбiнi аналiзу псiхалогii чалавека.

Безумоўна, беларуская лiтаратура не магла не адчуць уплыву творчасцi Л. Талстога, не засвоiць яго мастацкiх адкрыццяў. Вядома, што Л. Талстой з'яўляўся маральным аўтарытэтам i для беларусаў, а цiкавасць да яго творчасцi на Беларусi была даволi значнай. Асаблiва iнтэнсiўна звяртаўся К. Чорны да асобы i спадчыны рускага пiсьменнiка у 20я гады 20 стагоддзя. Беларускi празаiк iмкнуўся апрабоўваць на беларускай глебе мастацкiя дасягненнi лепшых пiсьменнiкаў свету, выступаў за “лiтаратурны сталiчны Мiнск, супраць Мiнску – як губернскай правiнцыi, з кансерватарскiмi поглядамi на лiтаратуру i традыцыямi губернскага маштабу”. I хаця вядома, што найпершае i найбольшае ўздзеянне на К. Чорнага мела творчасць Ф. Дастаеўскага, iмя Л. Талстога ў публiцыстыцы гэтага часу сустракаецца ў К. Чорнага досыць часта.

К. Чорны надзвычай высока цанiў увагу рускага пiсьменнiка да “маленькага чалавека”, яму блiзкiя былi заклiкi Л. Талстога да ўнутранага ўдасканалення. Скразная думка твораў К. Чорнага – неабходнасць духоўнага ачышчэння, пазбаўлення ад усякай нiзасцi, “дробных хiтрыкаў i ўласнае прынiжанасцi”.

Творы Л. Талстога вылучаюцца пiльнай увагай да духоўнай сферы чалавека, выяўленнем яе складанасцi, супярэчлiвасцi. Характар чалавека паўстаў у iх рухомым, зменлiвым, “цякучым”. У рамане “Уваскрасенне” празаiк пiсаў: “Людзi што рэкi”. Л. Талстой раздрабняе характар чалавека на асобныя пачуццi, перажываннi, рухi, што было новым для лiтаратуры. Яна адкрывала “падрабязнасць пачуццяў”. Такi тып псiхалагiзму ўласцiвы раннiм творам Л. Талстога (“Севастопальскiя апавяданнi”). У далейшым «падрабязнасць пачуццяў», выяўленне самых тонкiх псiхiчных рухаў чалавека будзе спалучацца ў Л. Талстога з шырокiм эпiчным узнаўленнем падзей аб'ектыўнай рэчаiснасцi.

“Падрабязнасць пачуццяў” цiкавiць i К. Чорнага. Пiсьменнiк выяўляе супярэчлiвасць, складанасць адчуванняў асобы: “…яго душу запоўнiлi раўналежна розныя адценнi чатырох пачуццяў: побач умясцiлiся элементы гумару, горкай злосцi, смутку i абыякавасцi”, iх непрадказальнасць: “…а ён iдзе адзiн з лёгкасцю пасля таго сплыўшага, якое i прыйшло немаведама адкуль i ад чаго, i сышло немаведама адкуль i куды…”.

Л. Талстой, раздрабняючы чалавечы характар на асобныя часткi, жадаў знайсцi тыя элементы, якiя б былi канстантнымi для ўсiх людзей. К. Чорны ж iмкнецца паказаць, перш за ўсё, складанасць унутранай арганiзацыi чалавека, нават непрадказальнасць i нявытлумачанасць яго духоўных рухаў. Гэтая эвалюцыя ў мастацкiм мысленнi беларускага празаiка звязана з наступным: К. Чорны – пiсьменнiк 20га стагоддзя, калi былi зроблены новыя адкрыццi ў галiне псiхалогii (канцэпцыi З. Фрэйда i iнш.). Падругое, у 20я гг. шырока была распаўсюджана тэорыя жывога чалавека, якая накiроўвала пiсьменнiкаў на даследаванне ўсёй разнастайнасцi пачуццяў i перажыванняў асобы. У гэты час якраз i абмяркоўвалiся навейшыя дасягненнi псiхалагiчнай навукi (работы А. Варонскага). У сваю чаргу, iмкненне да выяўлення новых граней чалавечай псiхалогii падштурхоўвала да пошуку адпаведных прынцыпаў i прыёмаў пiсьма. Адсюль – i зварот К. Чорнага да тэхнiкi плынi свядомасцi. У станаўленнi гэтага прыёму значную ролю адыграла менавiта творчасць Л. Талстога. У яго творах пададзены дасканалыя ўзоры ўнутранага маналогу (маналог Ганны з рамана “Ганна Карэнiна”), якi пазней i перарасце ў плынь свядомасцi. Але ўнутраны маналог у творах рускага пiсьменнiка вылучаецца цэласнасцю, лагiчнай арганiзаванасцю. К. Чорны ж больш эксперыментуе, ён сумяшчае аддаленыя па часе ўспамiны з тымi ўяўленнямi, якія з'яўляюцца ў дадзены момант, спалучае, здавалася б, мала звязаныя памiж сабой уражаннi. Такiм чынам, К. Чорны наблiжаўся да манеры пiсьма, што стане вылучаць творы прадстаўнiкоў школы «плынi свядомасцi» (М. Пруст, Дж. Джойс, У. Фолкнер, В. Вулф).

У параўнаннi з героямi рускага пiсьменнiка, унутранае жыццё герояў К. Чорнага больш аўтаномнае, у меньшай ступенi залежыць ад падзей навакольнага свету. Аднак беларускi празаiк i не адасабляе свядомасць i псiхалогiю чалавека ад з'яў навакольнай рэчаiснасцi, як гэта наглядаецца ў пiсьменнiкаў школы “плынi свядомасцi”.

Такiм чынам, К. Чорны вывучаў, выкарыстоўваў творчы вопыт вялiкага рускага пiсьменнiка, адштурхоўваўся ад яго ў сваiх пошуках. К. Чорны працягваў традыцыi Л. Талстога на выяўленне складанасцi ўнутранага свету чалавека, але з улiкам новай культурнай сiтуацыi, апрабоўваў новыя прыёмы апiсання працэсаў духоўнага жыцця.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1 Адамовiч, А. Здалёк і зблізку [Тэкст] / А. Адамовiч. – Мн. : Маст. літ., 1976. – 623 с.

2 Тычына, М. Кузьма Чорны [Тэкст] / М. Тычына // Нарысы па гісторыі беларускарускiх лiтаратурных сувязей: у 4 кн. Кн. 3: 1917 – 1941 / І. С. Шпакоўскі [і інш.] – Мн. : Навука і тэхніка, 1994. – С. 353 – 392.

3 Тычына, М. Цана прароцтваў [Тэкст] / М. Тычына // Кузьма Чорны. Выбраныя творы / уклад. і прадм. М. Тычына; камент. М. Тычына, Я. Янушкевіч. – Мн. : “Беллітфонд”, 2000. – С. 5 – 24.

4 Корань, Л. Цукровы пеўнік [Тэкст] : Літ.крыт. арт. / Л. Корань – Мн. : Маст.літ., 1996. – 286 с.

5 Стральцоў, М. Выбранае [Тэкст]: Проза, паэзія, эсэ / М. Стральцоў; прадм. А. Адамовіча. – Мн. : Маст. літ., 1987. – 607 с.

6 Чыгрын, І. П. Крокі: Проза "Узвышша" [Тэкст] / І. Чыгрын. – Мн.: Навука і тэхніка, 1989. – 144 с.

7 Бугаёў, Дз. Дасягнутае i страчанае [Тэкст] / Дз. Бугаёў // Полымя. – 1993. – № 4. – С. 226 – 251.

8 Жураўлёў, В. П. На шляху духоўнага самасцвярджэння. [Тэкст] / В. Жураўлёў. – Мн. : Навука і тэхніка, 1995. – 160 с.

9 Адамовiч, А. Маштабнасць прозы [Тэкст] / А. Адамовiч. – Мн. : Маст. літ., 1972. – 198 с.

10 ОртегаиГассет, Х. Дегуманизация искусства [Текст] / Х. ОртегаиГассет. – М. : Радуга, 1991. – 586 с.

11 Мамардашвили, М. Как я понимаю философию [Текст] / М. Мамардашвили. – М. : Прогресс, 1990. – 368 с.

12 Френк, Д. Пространственная форма в современной литературе [Тэкст] / Д. Френк // Зарубежная эстетика и теория литературы 1920 вв. / ред. П. К. Косиков. – М. : Издво МГУ, 1987. – С. 216 – 260.


Информация о работе «Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопыт»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 42134
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
29312
0
0

... ізуе літаратурныя публікацыі маладых аўтараў, а таксама друкуе свае кароткія адказы на дасланыя літаратурныя творы, у якіх дае пачынаючым паэтам і празаікам першыя ўрокі літаратурнай творчасці. Творчая актыўнасць Чорнага ў 20-я гады ўражвае. У адным 1926 г. выходзіць адразу тры зборнікі яго апавяданняў: «Па дарозе», «Пачуцці», «Хвоі гавораць». У наступным 1927 г. пачынае друкавацца яго першы ...

Скачать
57895
0
0

... хлусні «генеральскіх мемуараў», тут, заўседы прысутнічае глыбокі філасофскі роздум над балючымі праблемамі, народжанымі небывала багатым на трагедыі XX ст. [1, с.419] 2.3. “Мёртвым не баліць” як прыклад уплыву экзістэнцыялізму на творчасць Васіля Быкава. Катэгорыя будучыні займае ў гэтай аповесці зусім не апошняе месца, у творы закрануты такі комплекс грамадскіх адносін, якія аказваюць ...

Скачать
66539
0
0

... таратуры. Раман «Салаўі святога Палікара» – узор поліфанічнай прозы, адзіны ў сваім родзе ў літаратуры 30-х гадоў. александровіч паэма проза драматургія 3. Драматургія 1930-х гадоў Стан развіцця беларускай драматургіі на пачатку 30-х гадоў тагачасная крытыка ацэньвала ў цэлым станоўча. Як прынцыпова творчая перамога пракламавалася з'яўленне п'ес з індустрыяльнай тэматыкай. Хваліліся творы за ...

0 комментариев


Наверх