барока літаратура рэнесансны полацкі

Беларуская літаратура перыяду барока


Змест

1. Літаратура перыяду барока

1.1 Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока

1.2 Паэзія

1.3 Проза

1.4 Драматургія

1.5 Сімяон Полацкі

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Літаратура перыяду барока

1.1 Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока

На першым этапе пераходнага перыяду вядучым мастацкім напрамкам (стылем) шматмоўнай літаратуры Беларусі ў цэлым і беларускай літаратуры ў прыватнасці з'явілася барока, якое спалучыла ў сабе рэнесансавыя і сярэдневяковыя традыцыі. У адрозненне ад Рэнесансу прадстаўнікі гэтага напрамку апелявалі не да розуму, а да пачуццяў чалавека, яго веры ў звышнатуральныя сілы. Для твораў барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладнёнай і вычварвай.

Як і еўрапейскае, беларускае барока было цесна звязана са схаластычнымі ідэямі Контррэфармацыі. Тэарэтыкі новага напрамку сцвярджалі, што прыгожае не ўласціва аб'ектыўнай рэчаіснасці — яно існуе толькі ў душы творцы. Ад аўтара патрабавалася, каб ён ствараў "знакі", "іерогліфы" навакольнага свету, не "апускаўся" да "капіравання" яго ў вобразах, якія мелі б цесную сувязь з рэальнасцю. У адрозненне ад рэнесансавай літаратуры, якая паказвала чалавека цэльным і паслядоўным, герой барочнай літаратуры ўнутрана раздвоены і супярэчлівы. Містыка ў яго бярэ верх над розумам, анархізм — над пачуццём абавязку і грамадзянскасцю, песімізм — над верай у будучыню.

Аднак як мастацкае светаўспрыманне барока значна шырэй, чым ідэалогія Контррэфармацыі. Для барока не былі чужыя таксама гуманістычныя, асветніцкія тэндэнцыі (Сімяон Полацкі). Яно сінтэзавала кніжныя (сярэдневяковыя і рэнесансавыя) з народнымі, фальклорнымі традыцыямі (песенна-інтымная лірыка, інтэрмедыі да школьных драм). Дзякуючы таму што эстэтыка барока не была строга нарматыўнай, у кожнай краіне творы барока набывалі нацыянальную адметнасць. Своеасаблівасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на "паграніччы" праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў.

Пры ўсёй сваёй ідэалістычнасці эстэтыка барока, сінтэтычная па сваім характары, з'явілася крокам уперад у мастацкім развіцці Беларусі. Барока было тут "першым літаратурным напрамкам, які спецыяльна распрацоўваў і тэарэтычна абгрунтоўваў пытанні шматлікасці рэальнасцей у структуры мастацкага твора". Жыццё стала паказвацца болып усебакова — у яго дыялектычнай зменлівасці і супярэчнасці. Барока ўзмацніла сувязі паміж літаратурамі, абмен мастацкімі каштоўнасцямі. У Беларусі стала інтэнсіўна пашырацца еўрапейская сістэма родаў і жанраў (напрыклад, драма). Ва ўмовах Усходняй Еўропы барока часткова ўзяло на сябе функцыі Адраджэння.

Барока прыйшло ў Беларусь пры польскім і ўкраінскім пасрэдніцтве. Значную ролю ў гэтым працэсе адыгралі паэт-лацініст і тэарэтык новага напрамку Мацей Сарбеўскі, які выкладаў у полацкай езуіцкай калегіі, украінскія пісьменнікі Дзмітрый Растоўскі і Кліменцій Зіноўеў, якія бывалі ў Беларусі, а таксама Кіева-Магілянская праваслаўная акадэмія, дзе на барочных паэтыках і рыторыках вучыліся многія беларускія шкаляры. У сваю чаргу Беларусь выступіла пасрэднікам (галоўным чынам дзякуючы Сімяону Полацкаму і Андрэю Белабоцкаму) у распаўсюджанні барока на ўсход, у Расію.

Асобныя рысы новага мастацкага напрамку прыкметны ўжо ў беларускай літаратуры першай паловы XVII ст. — у палемічнай прозе, панегірычным вершатворстве, а таксама ў "Прамове Мялешкі" і "Лісце да Абуховіча". Аднак найбольш выразна і поўна барока праявілася ў літаратуры пераходнага перыяду — у рэлігійна-філасофскай і песенна-інтымнай лірыцы, парадыйна-сатырычнай прозе, дыдактычных драмах, якія ставіліся на сцэнах школьных тэатраў.

Барочны характар мела таксама тагачаснае мастацтва. Замежнымі і мясцовымі архітэктарамі будаваліся пампезныя касцёлы і цэрквы, палацавыя ансамблі і ратушы. Пры афармленні іх шырока выкарыстоўваліся творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аздобленыя характэрным арнаментам. Узнік свецкі партрэтны жывапіс. Пашыралася кніжная графіка (найбольш арыгінальнымі яе прадстаўнікамі былі магіляўчане Максім і Васіль Вашчанкі). Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць слуцкія паясы, карэліцкія габелены, урэцкае і налібацкае шкло, якія ствараліся прыгоннымі майстрамі на мясцовых мануфактурах. Узнікла даволі густая сетка школьных тэатраў (Полацк, Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Пінск і інш.), дзе наладжваліся пышныя відовішчы з удзелам хору і балета. Барочнае мастацтва імкнулася запаланіць зрок і слых чалавека, уздзейнічаць на яго эмоцыі, выклікаць экстаз.

Беларускаму барока ўласцівы розныя ідэйныя і фармальна-стылявыя тэндэнцыі, розныя "шцілі". Для "высокага", часцей за ўсё элітарнага, рэакцыйна-арыстакратычнага барока характэрны рытарычная прыўзнятасць, ускладненасць формы, сімвалічнасць. Творы "сярэдняга" стылю задавальнялі эстэтычныя запатрабаванні бяднейшай шляхты, гараджан. На гэтым узроўні актыўна засвойваліся заходнееўрапейскія традыцыі, аднак не гублялася сувязь і з роднай глебай. Урэшце існавала "нізкае" барока, народнае і напаўнароднае па сваім змесце. Яно было прадстаўлена інтымна-песеннай лірыкай, парадыйнымі калядкамі, інтэрмедыямі, батлеечнымі драмамі, якія ствараліся вандроўнымі шкалярамі і музыкамі. Паміж рознымі стылявымі ўзроўнямі ішла яўная або затоеная барацьба, якая, аднак, не выключала і плённага ўзаемапранікнення, абмену мастацкімі каштоўнасцямі. З "высокім" барока была звязана старая традыцыя беларускай літаратуры, з "сярэднім" і "нізкім" — новая, найбольш для яе перспектыўная. Якраз тут з'явіліся травесційна-бурлескныя творы, якія сталі своеасаблівым мосцікам да беларускай літаратуры новага часу.

Тры ўзроўні, тры барочныя "шцілі" больш або менш выразна праявіліся ў паэзіі, прозе і драматургіі як уласна беларускай літаратуры, так і шматмоўнай літаратуры Беларусі. Асаблівай стылявой разнастайнасцю вызначалася тагачасная беларуская паэзія.


Информация о работе «Беларуская літаратура перыяду барока»
Раздел: Зарубежная литература
Количество знаков с пробелами: 66233
Количество таблиц: 0
Количество изображений: 0

Похожие работы

Скачать
36096
0
0

... элементаў адраджаюцца такія раней забытыя жанры царкоўнага пісьменства, як пропаведзь, слова, трактат, дыялог і інш., якія напаўняюцца ўжо новым ідэйна-палітычным зместам і мастацкай фактурай. Беларуская літаратура перыяду Контррэфармацыі ў параўнанні з папярэдняй зрабіла рашучы крок наперад у сваім развіцці. Яна пайшла далей па шляху вызвалення ад рэлігійна-царкоўнай ідэалогіі, па шляху ...

Скачать
41879
0
0

... ім, часта неўладкаваным жыцці, матэрыялу для эпіграмы больш чым дастаткова. Таму, можна пажадаць паспяховага развіцця гэтаму літаратурнаму жанру. Глава ІІ. Пародыя і эпіграма ў беларускай літаратуры   2.1 Працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя На пачатку ХХ стагоддзя парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі вявілася не толькі ў паэзіі, але і ў ...

Скачать
132075
1
0

... часы насілі ў Рускай дзяржаве абвостраны характар. 2.4. Паэтычнае майстэрства віршаў Сімяона Полацкага Творчасць Сімяона Полацкага цесна звязана з традыцыямі беларускай сілабікі. Па жанрава-тэматычнай разнастайнасці лічыцца найбольш значным прадстаўніком “высокага барока”. Бо паэзія С.Полацкага найбольш містычная, песімістычная і трагічная. Паэзія яго найбольш згушчаных, змрочных фарбаў, ...

Скачать
75669
0
0

... , М. Стральцова, В. Адамчыка, А. Карпюка, Я. Сіпакова, А. Жука і, канешне ж, У. Караткевіча, рамантычная паэзія, проза і драматургія якога атрымала самае шырокае прызнанне ў сучаснага чытача. еўрапейскый сусветный мастацкый літаратура 1.5 Рэалізм   1.5.1 Агульнае паняцце аб рэалізме. Шляхі станаўлення і развіцця рэалізму ў сусветнай літаратуры Рэалізм (ад лац. realis – рэчыўны, сапраўдны) – ...

0 комментариев


Наверх